Вы тут

Пачалося інтэрнэт-галасаванне конкурса «Права на дзяцінства»


Штогадовае творчае спаборніцтва, арганізаванае Мінюстам сумесна з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ) для дзяцей і падлеткаў, сёлета сабрала рэкордную колькасць юных удзельнікаў. На рэспубліканскі конкурс даслана каля дзвюх тысяч малюнкаў і больш за 300 відэаролікаў і камп’ютарных анімацый з усіх куткоў Беларусі.


Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: «Малюнак», «Анімацыя», «Відэаролік». Удзельнічаюць у ім дзеці ад трох да 18 гадоў. Сёлета ўпершыню пры вызначэнні найлепшых аўтараў твораў акрамя работы конкурснай камісіі будзе ўлічвацца таксама інтэрнэт-галасаванне.

Карыстальнікі сацыяльных сетак могуць падтрымаць сваім голасам упадабаныя работы па наступных спаслыках:

— Праз творчасць малыя прадставілі сваё бачанне рэалізацыі правоў дзіцяці, сацыяльнай абароны сям’і і дзяцей дзяржавай. Цікава адлюстраваны тэмы абароны правоў дзяцей-сірот, правы дзяцей-інвалідаў. Не пакінулі без увагі і тэму абавязкаў дзіцяці. Журы было вельмі цяжка вызначыць канкурсантаў для ўдзелу ў этапе інтэрнэт-галасавання. Гэтаму папярэднічалі гадзіны праглядаў і паседжанні, абмеркаванні і дыскусіі, — расказала Вольга ШЫБКО, прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі. — У крэатыўным спаборніцтве ўдзел узялі таксама дзеці з асаблівасцямі развіцця, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы дапаможных школ-інтэрнатаў. Гэта сведчыць пра тое, што творчасць і права дзіцяці не маюць абмежаванняў. Больш за ўсё, дарэчы, работ даслалі рабяты з Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Міністэрства юстыцыі дзякуе ўсім удзельнікам і аб’яўляе аб пачатку інтэрнэт-галасавання, якое пройдзе з 1 жніўня па 20 жніўня пры дапамозе размяшчэння саміх работ і адзінай для ўсіх Google-формы з указаннем парадкавага нумару твора, прозвішча, імя і ўзросту канкурсанта. Пазнаёміцца з усімі дапушчанымі да ўдзелу ў гэтым этапе конкурса аўтарамі і іх работамі можна на старонцы міністэрства. А таксама на афіцыйных старонках у сацыяльных сетках «УКантакце», Facebook, «Аднакласнікі», а таксама на YouTube і Telegram-каналах Мінюста.

Найлепшыя ў кожнай намінацыі вызначацца да 1 верасня праз суму балаў па выніках інтэрнэт-галасавання і выбару конкурснай камісіі. Пераможцы атрымаюць памятныя падарункі і дыпломы падчас урачыстай цэрэмоніі.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.