Штогадовае творчае спаборніцтва, арганізаванае Мінюстам сумесна з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ) для дзяцей і падлеткаў, сёлета сабрала рэкордную колькасць юных удзельнікаў. На рэспубліканскі конкурс даслана каля дзвюх тысяч малюнкаў і больш за 300 відэаролікаў і камп’ютарных анімацый з усіх куткоў Беларусі.
Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: «Малюнак», «Анімацыя», «Відэаролік». Удзельнічаюць у ім дзеці ад трох да 18 гадоў. Сёлета ўпершыню пры вызначэнні найлепшых аўтараў твораў акрамя работы конкурснай камісіі будзе ўлічвацца таксама інтэрнэт-галасаванне.
Карыстальнікі сацыяльных сетак могуць падтрымаць сваім голасам упадабаныя работы па наступных спаслыках:
— Праз творчасць малыя прадставілі сваё бачанне рэалізацыі правоў дзіцяці, сацыяльнай абароны сям’і і дзяцей дзяржавай. Цікава адлюстраваны тэмы абароны правоў дзяцей-сірот, правы дзяцей-інвалідаў. Не пакінулі без увагі і тэму абавязкаў дзіцяці. Журы было вельмі цяжка вызначыць канкурсантаў для ўдзелу ў этапе інтэрнэт-галасавання. Гэтаму папярэднічалі гадзіны праглядаў і паседжанні, абмеркаванні і дыскусіі, — расказала Вольга ШЫБКО, прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі. — У крэатыўным спаборніцтве ўдзел узялі таксама дзеці з асаблівасцямі развіцця, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы дапаможных школ-інтэрнатаў. Гэта сведчыць пра тое, што творчасць і права дзіцяці не маюць абмежаванняў. Больш за ўсё, дарэчы, работ даслалі рабяты з Мінскай і Магілёўскай абласцей.
Міністэрства юстыцыі дзякуе ўсім удзельнікам і аб’яўляе аб пачатку інтэрнэт-галасавання, якое пройдзе з 1 жніўня па 20 жніўня пры дапамозе размяшчэння саміх работ і адзінай для ўсіх Google-формы з указаннем парадкавага нумару твора, прозвішча, імя і ўзросту канкурсанта. Пазнаёміцца з усімі дапушчанымі да ўдзелу ў гэтым этапе конкурса аўтарамі і іх работамі можна на старонцы [6] міністэрства. А таксама на афіцыйных старонках у сацыяльных сетках «УКантакце», Facebook, «Аднакласнікі», а таксама на YouTube і Telegram-каналах Мінюста.
Найлепшыя ў кожнай намінацыі вызначацца да 1 верасня праз суму балаў па выніках інтэрнэт-галасавання і выбару конкурснай камісіі. Пераможцы атрымаюць памятныя падарункі і дыпломы падчас урачыстай цэрэмоніі.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/1ik4ABo_Nlu-asRrcPLK0XWUIgUp7nqu2Cq_ip_O6FlA/edit
[2] https://docs.google.com/forms/d/1mN7d2aYhKAuOhHD6oyZZ1EB3h-B6hkhkwJaZkpKAiYQ/edit
[3] https://docs.google.com/forms/d/1fhAxWE3Ili_FClOe1g1jo0xgtGJSJ2jNeOBlCY3F58E/edit
[4] https://docs.google.com/forms/d/1T4_EsypFwrae0SNPGLKQdHfcw5hHp1bzfn4rfZd7lMU/edit
[5] https://docs.google.com/forms/d/1zQPUcgk31-nmF-aS4JMzk0bZGu88WnXJoNOqrJXNiSw/edit
[6] https://minjust.gov.by/press/news/the_ministry_of_justice_launches_online/
[7] https://zviazda.by/be/tags/prava-na-dzyacinstva
[8] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-yustycyya