25 верасня, пятніца

Вы тут

Парламентарыi Беларусi i Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў акцэнтуюць увагу на актывiзацыi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва


Парламентарыi Беларусi i Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў акцэнтуюць увагу на актывiзацыi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва дзвюх краiн.


Пра гэта паведамiў старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ.

У рэжыме вiдэаканферэнцыi прайшла сустрэча рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусi з групай сяброўства з беларускiм парламентам, што створана ў Федэральным нацыянальным савеце ААЭ, падчас якой парламентарыi абмянялiся думкамi наконт развiцця мiжпарламенцкага супрацоўнiцтва.

— Будзем рабiць акцэнт на пошуках новых шляхоў актывiзацыi гандлёва-эканамiчнага, iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва. Упэўнены, парламентарыi абедзвюх краiн знойдуць формы, якiя дазволяць яго iнтэнсіфiкаваць, — адзначыў перад сустрэчай у гутарцы з журналiстамi Сяргей Рачкоў, якi ўзначальвае групу сяброўства ў беларускiм парламенце.

Ён паведамiў, што ў Нацыянальным сходзе распрацавалi праект праграмы ўзаемадзеяння i накiравалi яго калегам з ААЭ. Яго мэта — актывiзаваць узаемадзеянне на мiжнародных, мiжпарламенцкiх пляцоўках, у прыватнасцi ў Мiжпарламенцкiм саюзе. Таксама падчас сустрэчы была звернута ўвага на рэалiзацыю дамоўленасцяў, якiя былi дасягнуты памiж краiнамi на вышэйшым i высокiм узроўнях. Нагадаем, летась адбыўся першы ў гiсторыi двухбаковых адносiн вiзiт у нашу краiну спадчыннага прынца Абу-Дабi, намеснiка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброеных Сiл ААЭ шэйха Мухамеда бен Заiда аль-Нахаяна. Такiя вiзiты плённыя для абодвух бакоў, бо накiраваны на развiццё не толькi палiтычнага, але i гандлёва-эканамiчнага, i iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва. Так, узаемны тавараабарот па вынiках 2019 года вырас на 45 % i дасягнуў 105 мiльёнаў долараў. Большую частку гэтай сумы склаў беларускi экспарт — больш за 85 мiльёнаў, — ён павялiчыўся ў параўнаннi з 2018-м амаль на 50 %. Акрамя таго, летась ААЭ займалi чацвёртую прыступку па аб'ёмах iнвестыцый у беларускую эканомiку: лiчба ўкладанняў перавысiла 118 мiльёнаў долараў.

Трэба сказаць, што групы сяброўства у Нацыянальным сходзе Беларусi i Федэральным нацыянальным савеце ААЭ створаны параўнальна нядаўна. Кiраўнiк беларускай групы ўпэўнены, што дзейнасць парламентарыяў дазволiць iнтэнсiфiкаваць узаемадзеянне па ўсiх кiрунках: гандлёва-эканамiчным, iнвестыцыйным, палiтычным. Сяргей Рачкоў падкрэслiў, што працэс пошуку пунктаў судакранання будзе працягнуты ў тых сферах, дзе iнтарэсы абодвух бакоў супадаюць.

Загаловак у газеце: Пункты судакранання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Культавая пабудова, якая будзе асвечана на свята Пакроваў у гонар свяціцеля Патрыка, асветніка зямлі Ірландскай, ужо цалкам гатова, засталося толькі упрыгожыць храмавыя сцены іконамі.

Палітыка

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

«Горш за ўсё, калi канфрантацыйная рыторыка гучыць з боку ўлады».

Грамадства

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

У гэтым праекце знаёмім вас з бяздзетнымi парамi, якiя хацелі, але праз стан свайго здароўя не маглі мець дзяцей.