Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка пра Віцебскую вобласць


Віцебская вобласць з’яўляецца прыкладам выбудоўвання ўзаемавыгадных гандлёвых і эканамічных сувязей. Аб гэтым сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні 64-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая прайшла ў Віцебску, перадае БелТА.


Перад пасяджэннем сесіі парламентарыі ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, аддаўшы даніну павагі подзвігу пакалення пераможцаў.

Як адзначыў Уладзімір Андрэйчанка, месца правядзення сесіі Парламенцкага сходу выбрана невыпадкова. «Віцебская вобласць з’яўляецца не толькі сімвалам непахіснай волі і гераізму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і яскравым прыкладам выбудоўвання ўзаемавыгадных гандлёвых і эканамічных сувязей, цеснага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і духоўнага адзінства нашых народаў. Штогадовае правядзенне „Славянскага базару“ пацвярджэнне таму», — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

На сесіі Парламенцкага сходу, якая прайшла ў Віцебскім аблвыканкаме, абмеркавалі больш за 10 пытанняў, у тым ліку захаванне мемарыялаў і воінскіх пахаванняў у прыгранічных рэгіёнах Саюзнай дзяржавы. Парламентарыі падкрэслілі, што на фоне праводзімай калектыўным Захадам палітыкі, калі спрабуюць перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны, у Беларусі і Расіі робяць усё, каб не даць адрадзіць фашызм. Народы гэтых дзвюх дзяржаў больш за ўсё пацярпелі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і не дапусцяць паўтарэння генацыду.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.