Вы тут

У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні


Сёння завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні, паведамляе БЕЛТА.


У кожнай вобласці вызначаны пункт рэгістрацыі на ЦТ у рэзервовыя дні. Усяго іх шэсць. На іх базе і будзе праходзіць тэсціраванне. У прыватнасці, гэта Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога.

Да здачы ў рэзервовыя дні дапускаюцца толькі тыя абітурыенты, якія зарэгістраваліся на асноўнае ЦТ, але па ўважлівай прычыне не змаглі на ім прысутнічаць. Пры сабе трэба мець пашпарт, пропуск і дакумент, які пацвярджае ўважлівую прычыну пропуску іспыту. Пры гэтым дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк падкрэсліў, што камісія будзе разглядаць кожны выпадак індывідуальна і прымаць рашэнне.

Рэзервовыя дні цэнтралізаванага тэсціравання: 19 і 21 ліпеня — беларуская і руская мовы, 19 і 23 ліпеня — грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (навейшы час).

Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання ў пунктах яго правядзення абітурыентам пачнуць выдаваць з 24 ліпеня, тым, хто здаваў ЦТ у рэзервовыя дні, — з 29 ліпеня.

Прэв’ю: ont.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.