Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Сёння ніякай размовы не можа быць пра прыватызацыю «Нафтана»


Сёння ніякай размовы не можа быць пра прыватызацыю «Нафтана». Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці.


Гэтае прадпрыемства кіраўнік краіны ахарактарызаваў як «адзін з флагманаў беларускай нафтаперапрацоўкі». Па яго словах, як і на іншыя «смачныя кускі нашай эканомікі» на завод прэтэндавалі і сёння таксама прэтэндуюць жадаючыя.

«Гэта прадпрыемства для нас стратэгічнае. Гэта экспарт, гэта валютная выручка, пытанне эканамічнай бяспекі краіны. Таму, натуральна, сёння ніякай размовы не можа быць аб прыватызацыі дадзенага прадпрыемства», — звярнуў увагу Прэзідэнт. 

У бягучай пяцігодцы праведзена рэканструкцыя тэхналагічных установак на «Нафтане». Краіна сама знаходзіць грошы і паступова праводзіць мадэрнізацыю, каб вывесці завод на самы высокі ўзровень перапрацоўкі нафты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.