Сёння ніякай размовы не можа быць пра прыватызацыю «Нафтана». Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы [1] з актывам Віцебскай вобласці.
Гэтае прадпрыемства кіраўнік краіны ахарактарызаваў як «адзін з флагманаў беларускай нафтаперапрацоўкі». Па яго словах, як і на іншыя «смачныя кускі нашай эканомікі» на завод прэтэндавалі і сёння таксама прэтэндуюць жадаючыя.
«Гэта прадпрыемства для нас стратэгічнае. Гэта экспарт, гэта валютная выручка, пытанне эканамічнай бяспекі краіны. Таму, натуральна, сёння ніякай размовы не можа быць аб прыватызацыі дадзенага прадпрыемства», — звярнуў увагу Прэзідэнт.
У бягучай пяцігодцы праведзена рэканструкцыя тэхналагічных установак на «Нафтане». Краіна сама знаходзіць грошы і паступова праводзіць мадэрнізацыю, каб вывесці завод на самы высокі ўзровень перапрацоўкі нафты.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200715/1594796320-prezident-pravyadze-naradu-z-aktyvam-vicebshchyny
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/naftan