Вы тут

Лукашэнка: Беларуска-французскія адносіны набылі канструктыўны і даверны характар


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і жыхароў гэтай краіны з Нацыянальным святам Французскай Рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы сумеснай працы беларуска-французскія адносіны набылі канструктыўны і даверны характар. Гэтаму спрыялі прыкметнае павелічэнне гандлю і рэалізацыя праектаў у розных галінах.

«Згодзен з вамі ў тым, што 75-я гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны зноў вяртае нас да вытокаў салідарнасці ў сучаснай Еўропе. Супрацьстаянне новым выклікам, адным з якіх сёння для ўсіх стала пандэмія каранавіруса, павінна яшчэ больш мабілізаваць сумесныя намаганні на нашым кантыненце» , — гаворыцца ў віншаванні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.