Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і жыхароў гэтай краіны з Нацыянальным святам Французскай Рэспублікі, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы сумеснай працы беларуска-французскія адносіны набылі канструктыўны і даверны характар. Гэтаму спрыялі прыкметнае павелічэнне гандлю і рэалізацыя праектаў у розных галінах.
«Згодзен з вамі ў тым, што 75-я гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны зноў вяртае нас да вытокаў салідарнасці ў сучаснай Еўропе. Супрацьстаянне новым выклікам, адным з якіх сёння для ўсіх стала пандэмія каранавіруса, павінна яшчэ больш мабілізаваць сумесныя намаганні на нашым кантыненце» , — гаворыцца ў віншаванні.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/pozdravlenie-prezidentu-frantsii-emmanuelju-makronu-24030/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/francyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne