Авіякампанія «Белавія» часова не прымае да перавозкі свойскіх гадаванцаў на чартарных рэйсах, гаворыцца на сайце авіяперавозчыка.
Пасажыр у краіне адпачынку ў выпадку выяўлення ў яго сімптомаў інфекцыі можа быць змешчаны на каранцін або ў медустанову для лячэння. Улічваючы гэта, а таксама немагчымасць прадаставіць спецыяльныя ўмовы для ўтрымання гадаванца пры адсутнасці хворага гаспадара, частка краін ўвялі забарону на ўвоз жывёл. Таму на час пандэміі каранавіруса авіякампанія не прымае да перавозкі свойскіх жывёл на чартарных рэйсах.
«Белавія» просіць выбачэння за нязручнасці і спадзяецца на разуменне.
Прэв’ю: kot-pes.com
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.