Вы тут

Аўстралія закрые межы паміж двума штатамі з-за ўспышкі COVID-19


Аўстралія з 7 ліпеня часова закрые межы паміж найбольш густанаселенымі штатамі Новы Паўднёвы Уэльс і Вікторыя з-за ўспышкі COVID-19. Як перадае агенцтва Reuters, пра гэта ў панядзелак паведаміў прэм'ер-міністр штата Вікторыя Дэн Эндрус. Гэтыя два рэгіёны адзіныя ў Аўстраліі, якія не зачынялі свае межы з пачатку пандэміі, перадае ТАСС.


Па звестках агенцтва, закрыццё межаў пачне дзейнічаць у аўторак у 23:59 па мясцовым часе (16:59 па мінскім часе) і будзе доўжыцца да нявызначанага тэрміну.

Reuters адзначае, што за суткі ў Вікторыі было зафіксавана 127 новых выпадкаў інфікавання, што з'яўляецца найвышэйшым паказчыкам з моманту пачатку распаўсюджвання каранавіруса.

Прэв’ю: dlyaludej.ru

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.