Аўстралія з 7 ліпеня часова закрые межы паміж найбольш густанаселенымі штатамі Новы Паўднёвы Уэльс і Вікторыя з-за ўспышкі COVID-19. Як перадае агенцтва Reuters, пра гэта ў панядзелак паведаміў прэм'ер-міністр штата Вікторыя Дэн Эндрус. Гэтыя два рэгіёны адзіныя ў Аўстраліі, якія не зачынялі свае межы з пачатку пандэміі, перадае [1] ТАСС.
Па звестках агенцтва, закрыццё межаў пачне дзейнічаць у аўторак у 23:59 па мясцовым часе (16:59 па мінскім часе) і будзе доўжыцца да нявызначанага тэрміну.
Reuters адзначае, што за суткі ў Вікторыі было зафіксавана 127 новых выпадкаў інфікавання, што з'яўляецца найвышэйшым паказчыкам з моманту пачатку распаўсюджвання каранавіруса.
Прэв’ю: dlyaludej.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/8890903
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/australiya