Вы тут

Пенсіянерка сышла ў лес у Кіраўскім раёне і не вярнулася: ратавальнікі выявілі яе на трэція суткі


Падрабязнасці здарэння паведамляе МУС.


28 чэрвеня прыблізна ў 11.00 жыхар вёскі Стайкі і яго маці-пенсіянерка адправіліся ў лес за грыбамі. У нейкі момант яны празышліся. Мужчына вярнуўся дадому і, так і не дачакаўшыся маці, разам са сваім братам патэлефанаваў у МНС у 20.17 таго ж дня. Высветлілася, што тая пайшла ў напрамку вёскі Веленка. Са слоў сваякоў, яна слаба чуе і хварэе на цукровы дыябет. Мабільнага тэлефона ў яе пры сабе не было.

Неадкладна да месца пошукаў выехалі ратавальнікі, у тым ліку пошукава-выратавальная група Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС са службовым сабакам па мянушцы Габбі. Таксама ў пошуках былі задзейнічаныя работнікі МУС, прадстаўнікі Чыгірынскага лясніцтва, мясцовыя жыхары і сваякі пенсіянеркі, а таксама валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Сімуран» і Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

У першы дзень быў прачэсаны лясны масіў каля вёскі Стайкі. Удалося пагутарыць з мужчынам, які паказаў месца яго апошняй сустрэчы з жанчынай у нядзелю каля 16.00.

Яе пошукі працягваліся 29 чэрвеня, але ні да чаго не прывялі, акрамя таго, яны ўскладняліся пераменнасцю надвор’я. Раніцай аўторка, 30 чэрвеня, група працягнула прачэсваць мясцовасць. Да пошукаў падключылі квадракоптар.

30 чэрвеня на адлегласці каля трох кіламетраў ад дома ратавальнікі выявілі знясіленую пенсіянерку. Жанчыну на квадрацыкле аператыўна даставілі з лесу ў вёску і перадалі медыкам. Пасля агляду яна была шпіталізавана.

Па словах бабулі, блукаючы па лесе, яна чула ўдалечыні гукі дзікіх жывёл, з-за чаго спрабавала схавацца ад іх, аддаляючыся ўсё далей і далей у бок балота. Вады і ежы ў яе з сабой не было, таму жанчыну выявілі з відавочнымі абязводжваннем, пераахаладжэннем, а таксама са шматлікімі ўкусамі насякомых. Ратавальнікі аказалі неабходную даўрачэбную дапамогу пенсіянерцы.

Такім чынам, усяго за час выратавальнай аперацыі пошукава-выратавальнай групай сумесна з іншымі ўдзельнікамі пошуку было пройдзена на спецтэхніцы каля 150 кіламетраў лясных сцежак, лясных дарог і самога лесу, каля 130 гектараў абследавалі з дапамогай квадракоптара і 400 гектараў — пешшу.

Ратавальнікі нагадваюць: перш чым адправіцца ў лес, вывучыце правілы бяспекі. Вазьміце з сабой хаця б невялікі запас ежы, ваду, нож, запалкі. Не забудзьцеся зараджаны мабільны тэлефон і неабходныя лекі. Адзенне і абутак для паходу ў лес павінны быць шчыльнымі і гумавыя. Абавязкова выкарыстоўвайце ў адзенні яркі элемент (хустку, шапку і інш). Гэта дапаможа не застацца незаўважаным, калі прыйдзецца застацца ў лесе на начлег. Тыя, хто вас шукае, не пройдуць міма яркага адзення, пакуль чалавек спіць. Паінфармуйце родных, дзе збіраецеся заходзіць у лес і пра арыентыровачны час вяртання. Яшчэ раз пагаворыце з пажылымі бацькамі. Пераканайцеся, што яны ведаюць правілы бяспекі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта МНС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.