Вы тут

Шумнае суседства, прыпынкі і асвятленне вуліц


Прамую лінію з жыхарамі Магілёўшчыны правёў у суботу, 27 чэрвеня, старшыня аблвыканкама Леанід ЗАЯЦ. Да яго дазваніліся 30 заяўнікаў.


Адразу некалькі званкоў было ад жыхароў адной з цэнтральных вуліц абласнога цэнтра: людзей непакоіць крама, якая з нядаўняга часу працуе кругласутачна. Як паведамілі заяўнікі, там збіраецца шмат народу, асабліва па начах, многія паводзяць сябе неадэкватна: уключаюць гучна музыку, шумяць у дварах, б'юцца і ўжываюць алкаголь. Гараджане прасілі звярнуць увагу на сітуацыю, бо гэта не толькі псуе імідж горада, але і перашкаджае жыхарам спакойна адпачываць па начах. Губернатар узяў гэтыя звароты на кантроль і даручыў адказным структурам навесці парадак.

З розных раёнаў Магілёва заяўнікі агучвалі праблемы, звязаныя з добраўпарадкаваннем тэрыторый, што прылягаюць да іх дамоў. Адну гараджанку хвалявала адсутнасць вулічнага асвятлення, дакладней, тое, што яно не працуе. Жанчына паскардзілася, што складана дабірацца дахаты, калі на вуліцы цёмна, тым больш у дрэннае надвор'е. З такой жа праблемай знаёмы і жыхар Бабруйска, які агучыў, што яго дом знаходзіцца ў тупіку вуліцы, які не асвятляецца. Усе звароты ўзяты на кантроль.

Некаторыя жыхары Магілёўшчыны тэлефанавалі на прамую лінію да старшыні аблвыканкама, каб паведаміць, што ім недаплацілі ці наогул не выплацілі заробак. Такія сігналы былі з Хоцімскага і Глускага раёнаў. Леанід Заяц падкрэсліў, што недапушчальна абыходзіцца так з людзьмі. Адказным структурам даручана тэрмінова разабрацца ў сітуацыях, якія склаліся.

З просьбай зрабіць дадатковы прыпынак грамадскага транспарту ў адным з пасёлкаў Чавускага раёна звярнуўся жыхар Магілёва. Ён растлумачыў, што ў вёсцы шмат пажылых, а працягласць населенага пункта больш за тры кіламетры: сталым вяскоўцам проста цяжка ісці да прыпынку, які існуе. Губернатар паабяцаў, што гэтае пытанне будзе вырашана.

— Улада не павінна закрываць вочы на праблемы жыхароў рэгіёна. 90 % сённяшніх званкоў — гэта пытанні бягучага характару. І мясцовая ўлада павінна была даўно звярнуць на іх увагу ды вырашыць на месцах. Але пытанні засталіся невырашаныя. У гэтым кірунку неабходна правесці больш шчыльную работу, — падкрэсліў Леанід Заяц. Па яго словах, поспех у вырашэнні праблем нашых жыхароў — гэта сумесная дзейнасць кіраўнікоў адміністрацый, упраўленняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ЖЭУ і іншых структур.

— Але і людзі павінны адказна ставіцца да таго, што адбываецца вакол іх. Можна і самому абкасіць траву, што вырасла побач з домам, а не чакаць, пакуль іншыя прыйдуць і гэта зробяць. Усё, што залежыцць ад выканаўчай улады, мы робім. І імкнёмся па-чалавечы і з разуменнем ставіцца да кожнага звароту, — рэзюмаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.