Вы тут

Сенатар Алена Зяблікава ​сустрэлася з працоўным калектывам Барысаўскага завода пластмасавых вырабаў


З працоўным калектывам Барысаўскага завода пластмасавых вырабаў сустрэлася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Алена ЗЯБЛІКАВА.


Сенатар падчас сустрэчы закранула шырокае кола пытанняў, якія датычацца сучаснага жыцця Барысава і раёна, добраўпарадкавання, эпідэмічнай сітуацыі і іншых актуальных праблем.

Акрамя таго, яна адзначыла, што работнікі і кіраўніцтва Барысаўскага завода пластмасавых вырабаў адны з першых аказалі дапамогу медыкам у барацьбе з СOVІD-19. Не засталіся без увагі і працоўныя дасягненні завода.

— У прадпрыемства ёсць усе магчымасці для далейшага развіцця, павышэння канкурэнтаздольнасці і захавання ўпэўненых пазіцый на рынку, — рэзюмавала Алена Зяблікава.

Паводле раённай газеты «Адзінства»

Загаловак у газеце: Магчымасці для развіцця

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.