Вы тут

У двух раёнах Мінска дрэнна пахне вада. Праблему абяцаюць вырашыць да канца дня


Ліквідаваць непрыемны пах вадаправоднай вады ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах паспрабуюць да канца дня, паведамляе Тelegram-канал «Мінск. Афіцыйна».


«Моцны пах на ачышчальнай вадаправоднай станцыі, якая падае ваду ў Маскоўскі і Фрунзенскі раёны звязаны з высокімі тэмпературамі, якія ўсталяваліся ў апошнія дні. Разлічваем, што ў бліжэйшы час пах будзе лакалізаваны, і да канца дня спажыўцы атрымаюць ваду без паху», — заявіў начальнік вытворчасці «Мінскводаправод» Антон Галаскок.

Ён дадаў, што для ліквідацыі прычын максімальна задзейнічаны сілы вытворчасці «Мінскводаправод». Выконваюцца рэгламентныя работы на сетцы водазабеспячэння, як на тэрыторыі горада, так і за яго межамі, у тым ліку непасрэдна на саміх ачышчальных збудаваннях.

На перыяд правядзення работ да дамоў, з якіх паступалі шматлікія звароты з нагоды паху вады, арганізаваны падвоз пітной вады з падземных крыніц у цыстэрнах. Зараз задзейнічана 4 цыстэрны, яны знаходзяцца на вул. Янкоўскага, вул. Рафіева, вул. Сухараўскай і вул. Ясеніна.

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.