Ліквідаваць непрыемны пах вадаправоднай вады ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах паспрабуюць да канца дня, паведамляе Тelegram-канал «Мінск. Афіцыйна» [1].
«Моцны пах на ачышчальнай вадаправоднай станцыі, якая падае ваду ў Маскоўскі і Фрунзенскі раёны звязаны з высокімі тэмпературамі, якія ўсталяваліся ў апошнія дні. Разлічваем, што ў бліжэйшы час пах будзе лакалізаваны, і да канца дня спажыўцы атрымаюць ваду без паху», — заявіў начальнік вытворчасці «Мінскводаправод» Антон Галаскок.
Ён дадаў, што для ліквідацыі прычын максімальна задзейнічаны сілы вытворчасці «Мінскводаправод». Выконваюцца рэгламентныя работы на сетцы водазабеспячэння, як на тэрыторыі горада, так і за яго межамі, у тым ліку непасрэдна на саміх ачышчальных збудаваннях.
На перыяд правядзення работ да дамоў, з якіх паступалі шматлікія звароты з нагоды паху вады, арганізаваны падвоз пітной вады з падземных крыніц у цыстэрнах. Зараз задзейнічана 4 цыстэрны, яны знаходзяцца на вул. Янкоўскага, вул. Рафіева, вул. Сухараўскай і вул. Ясеніна.
Прэв'ю: Depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://t.me/minskiygorispolkom
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk