Вы тут

Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта працягвае выязныя прыёмы грамадзян


На наступным тыднi Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта прадоўжыць у планавым парадку праводзiць выязныя прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лiнii ў розных рэгiёнах краiны. Нумары тэлефонаў размешчаны на сайтах мясцовых органаў улады, а таксама ў сродках масавай iнфармацыi.


У панядзелак, 22 чэрвеня, з 10 да 12 гадзiн у Дзяржынскiм райвыканкаме пройдзе прамая тэлефонная лiнiя з удзелам начальнiка галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Вольгi Аляксандраўны ШПIЛЕЎСКАЙ. Асабiсты прыём грамадзян пачнецца з 12:00.

23 чэрвеня ў Светлагорскiм райвыканкаме будзе працаваць начальнiк галоўнага ўпраўлення па ўзаемаадносiнах з органамi заканадаўчай i судовай улады, пытаннях грамадзянства i памiлавання Жанна Вiктараўна ЦIШЧАНКА. Прамая лiнiя пройдзе з 11 да 13 гадзiн, у 13 гадзiн пачнецца асабiсты прыём грамадзян.

Прэв'ю: cheboksari.bezformata.com

Загаловак у газеце: Дайсцi да кожнага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.