Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: «Аснова ўсяго — праўда»


 

Якія задачы пастаўлены перад новым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Уладзіміра Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Да гэтага часу Уладзімір Пярцоў працаваў на пасадзе Міністра інфармацыі Беларусі.


Фота БелТА

«Ідэалагічная работа сёння выходзіць на першы план. І прынята рашэнне аб накіраванні вас у Адміністрацыю Прэзідэнта на пасаду кіраўніка інфармацыйнай сферы ўвогуле ў краіне. Прызначаючы тут намесніка кіраўніка Адміністрацыі па эканоміцы (вы, напэўна, адсачылі), я яму казаў, што нам трэба неяк сканцэнтравацца і вывесці, выбудаваць піраміду.Шмат спецыялістаў добрых — міністэрствы, ведамствы, ва ўрадзе — і вывесці на намесніка Адміністрацыі Прэзідэнта работу ў эканоміцы. Гэтаксама трэба падцягнуць, прывесці ў парадак сродкі масавай інфармацыі ўсе, ідэалагічную работу і вывесці на намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Можа быць, нават мець камісію нейкую пад сваім кіраўніцтвам, каб параіцца, своечасова адрэагаваць», — падкрэсліў Прэзідэнт. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў наяўнасць ва Уладзіміра Пярцова добрага вопыту ў інфармацыйнай сферы. У яго біяграфіі — праца кіраўніком радыё і тэлебачання на абласным узроўні. Уладзімір Пярцоў узначальваў прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі. «Вельмі самавітая, паважаная мною кампанія. Заўсёды да яе добра ставіўся. Якраз ваш перыяд, калі гэта кампанія ўзнялася», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што яму хацелася б каб ідэалагічная работа ў краіне была прыведзена ў парадак. " Вы можаце размаўляць з людзьмі. Гэта рэдкасць для чалавека. Я заўсёды кажу, што штучны тавар, калі чалавек можа весці ідэалагічную работу«, — сказаў ён. Па словах беларускага лідара, радыкальны крок — з пасады міністра на кіраўніка сродкаў масавай інфармацыі, ідэалагічнай работы ў краіне — гэта патрэбны і карысны ў гэтым напрамку крок. «Работы будзе вельмі многа. Але гэта вельмі самастойная работа. Не трэба думаць, што тут нехта — ці кіраўнік Адміністрацыі, ці хтосьці — будзе весці гэту работу.Не, гэта выключна ваша арганізацыйная работа. І кіраўнік Адміністрацыі, усе астатнія, я ў тым ліку, будзем вам дапамагаць. Трэба выбудаваць. Я спадзяюся, што вы гэта зробіце». — сказаў Аляксанжр Лукашэнка. 

Усё сышлося на сродках масавай інфармацыі

Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць актуальныя пытанні ідэалагічнай работы: «А канкрэтна — прапаганды і контрпрапаганды. Цяпер гэтыя пытанні вельмі актуальныя ў гэты складаны перыяд для нашай краіны. Калі не сказаць, што самы складаны».
«Вядома, наколькі гэта магчыма, я інфармую грамадства і нашых людзей аб асноўных момантах. Але не хацелася б напружваць сітуацыю, каб людзі перажывалі, хваляваліся. Але ж я разумею, што сітуацыя няпростая. І ўсё сышлося цяпер на сродках масавай інфармацыі, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.- Цяпер гэтыя сектары нашага жыцця адыгрываюць важнейшую ролю наогул у развіцці Беларусі. Ідзе інфармацыйная вайна, перш за ўсё ў СМІ. Эканамічная вайна, інакш яе не назавеш. Мы робім усё для таго, каб зберагчы краіну ад гарачай вайны. Пакуль нам гэта ўдаецца. Думаю, што мы зможам вырашыць гэтую праблему — не дапусціць сутыкненні, як гэта было заўсёды на тэрыторыі Беларусі».

Прэзідэнт звярнуў увагу, што закапёршчыкамі ўсяго, ініцыятарамі з’яўляюцца беглыя. «Мы абсалютна ведаем, чым яны там займаюцца. Бегаюць па розных цэнтрах прыняцця рашэнняў і саветнікам ад Амерыкі да Бруселя, просяць грошы. І, самае галоўнае: "Дайце на СМІ, на СМІ, на СМІ!" На што куратары ім гавораць: » Хлопцы, у СМІ ўжо былі, трэба нешта гарачэйшае«. Тыпу маскоўскага гэтага «Крокус Сіці», не дай бог, тэракты. І ўзброенае супрацьстаянне ў Беларусі. Мэта — зайсці ў Беларусь і хаця б кавалачак зямлі захапіць, аб’явіць уладу сваю і паклікаць сюды замежных... Ну, не наймітаў, а ўжо войскі... Яны ж — «улада». — сказаў ён. Па словах кіраўніка дзяржавы, у Беларусі гэта разумеюць і бачаць, бачаць у тым ліку і тое, колькі выдзяляюць грошай. «Вы аб гэтым гаварыце ў СМІ шчыра і сумленна, гэта сапраўды так. Грошы раскрадаюцца, іх не хапае», — заўважыў ён.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым згадаў аб падрыхтаваным для яго свежым аглядзе сродкаў масавай інфармацыі, уключаючы медыярэсурсы апанентаў. «Выплюхнулася ад іх (не наша контрпрапаганда) у сродкі масавай інфармацыі — гэтыя чаты і Telegram-каналы, — дзе яны там аб’ектыўна расказваюць (мы пра гэта ведалі і ведаем), хто прыкарманвае грошы, куды ідуць грошы, якія хто гадзіннік і трусы носіць. Усе распісваюць адзін аб адным, — адзначыў Прэзідэнт. — Так яно і будзе. Таму што ёсць больш радыкальныя людзі, якія клапоцяцца не толькі аб тым, каб надзець гадзіннік за 9 тысяч долараў або прыгожы касцюм, макіяж зрабіць. А якія хочуць і паваяваць, і ўладу захапіць. Ёсць і тыя, хто нажыцца на гэтым імкнецца. Я папярэджваў сілавікоў і нашы спецслужбы аб тым, што гэта будзе. Вось яно і здарылася».

Некаторыя не супраць паваяваць

Прэзідэнт таксама заўважыў, што ёсць радыкальна настроеныя сілы, заходнія куратары беларускіх збеглых, якія хацелі б давесці сітуацыю да ўзброенага супрацьстаяння. «Гэтых небаракаў закінулі ва Украіну, назвалі "палком Каліноўскага". Там больш за сотню чалавек. Як яны ваююць — мы таксама ведаем. Праўда, я не зусім разумею ўкраінцаў — навошта ім абвастраць адносіны з Беларуссю. У гэтай сітуацыі, калі дзве дзяржавы, адна народ фактычна, сутыкнуліся лоб у лоб, заўсёды патрэбна трэцяя сіла. І ў гэтым выпадку так вымалёўвалася, што Беларусь і Расіі патрэбна будзе такая — міралюбівая, спакойная, і Украіне. — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Але я гляджу, няхай тонка, акуратна, але нават Валодзя Зяленскі пачынае чапляць нас і прышпільваць незразумела да якіх працэсаў. Вось я не ведаю, Уладзіміру Аляксандравічу Зяленскаму навошта гэта. Паглядзіце на паводзіны Прэзідэнта Расіі. Ён вельмі акуратны, асцярожны. Ён разумее: рана ці позна, усё роўна да міру прыйдзем. Які мір будзе, — гэта ўжо залежыць ад іх, гэта не наша пытанне. Але Беларусь спакойная, міралюбівая ім патрэбна будзе. Не, вось пачынаюць падкручваць, падверчваць. І я не магу ў гэтым плане пакрыўдзіцца на ваенных (украінскіх). Ваенныя якраз сябе паводзяць больш-менш акуратна, асцярожна. Хоць яны робяць сваю справу, брудную справу — з гэтымі тэрактамі, атакамі і іншае. Мы гэта добра ведаем па граніцы з Украінай», — дадаў беларускі лідар.

Што супрацьпаставіць інфармацыйна-псіхалагічным аперацыям 

Кіраўнік дзяржавы ў цэлым падкрэсліў, што сітуацыя няпростая і часам у ёй цяжка разабрацца, а беглыя ўвесь час падштурхоўваюць гэты інфармацыйны парадак дня. «Яны ўвесь бруд зараз збіраюць. Вось мы з вамі сустрэліся — чакайце, з заўтрашняга дня вас пачнуць выварочваць навыварат і будуць перапісваць, куды вы ездзілі, лёталі, што вы рабілі, з кім вы сустракаліся. І іншае, іншае... Гэта іх зараз парадак дня. Як мы мякка называем, інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі. На гэта яны робяць стаўку. Хоць іх куратары схіляюць да ўзброенага супрацьстаяння. І тое, і іншае не проста».

Аляксандр Лукашэнка арыентуе весці інфармацыйную барацьбу з апанентамі выключна на аснове праўдзівых фактаў. «Калі патрэбны інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі, гэта мы можам зрабіць проста. Але аснова ўсяго — праўда, — падкрэсліў беларускі лідар. — Любыя псіхалагічныя аперацыі — яны нічога не вартыя, калі ў аснове не ляжыць праўда. Нам не трэба нічога прыдумляць. Вазьміце, дапусцім, інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі на мяжы.Навошта нам хлусіць? Паглядзіце, колькі трупаў валяецца сёння на мяжы. Снег сышоў — жах. Мне кожную раніцу дакладваюць. Яшчэ больш выкідваюць іх. Вось вам псіхалагічныя аперацыі — здымай і паказвай гэтых нягоднікаў, якія забіваюць людзей і выкідваюць на нашу тэрыторыю. Гэта як прыклад. І такіх прыкладаў можна шмат прывесці».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе гэтыя факты трэба збіраць і інфармаваць людзей. «Трэба загадзя рыхтаваць нашых людзей да таго, што можа быць, асабліва ў эру штучнага інтэлекту. Хлусні яшчэ будзе дастаткова», — папярэдзіў ён.

У тэму

Аляксандр Лукашэнка паставіў канкрэтныя задачы па арганізацыі работы ў частцы прапаганды і контрпрапаганды, расказаў журналістам Уладзімір Пярцоў.

«Інфармацыйная вайна і тая гібрыдная вайна, якая ў адносінах да нашай краіны вядзецца групай заходніх дзяржаў, нікуды не падзелася. Яны намацваюць і шукаюць новыя каналы ўздзеяння на нашых людзей. Уздзеяння перш за ўсё з дапамогай разнастайных лічбавых і сінтэтычных тэхналогій і цэнтраў інфармацыйна-псіхалагічных аперацый. І тых, каго мы завем "медыяпадобнымі" — блогераў і гэтак далей, праз сацыяльныя сеткі, каб дастукацца да сэрцаў, абалваніць і выклікаць пэўныя негатыўныя эмоцыі. Для гэтага мы павінны актыўна ўжываць тыя метады, якім мы навучыліся за апошнія 3-4 гады — метады эфектыўнай контрпрапаганды той хлусні, якая адносна нашай краіны, гістарычнай праўды, адносна нашага Прэзідэнта льецца з-за мяжы», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

Ён падкрэсліў, што важна таксама эфектыўна даносіць да людзей усё тое добрае, што робіцца ў краіне, прапагандаваць культурныя і гістарычныя каштоўнасці: «Нам ёсць чым ганарыцца. У нас ёсць дасягненні, памяць, якая засталася ад нашых продкаў. Мы — нашчадкі народа-пераможца ў Вялікай Айчыннай вайне. Мы павінны гэта памятаць. Калі мы пра гэта забываем, сёй-той іншы спрабуе на сябе перацягнуць гэтую коўдру».

Уладзімір Пярцоў таксама адзначыў, што за апошнія 30 гадоў незалежнасці Беларусі шмат зроблена. У гэтым плане дастаткова параўнаць становішча спраў у краіне ў пачатку 90-х, калі часам не было нават элементарных запасаў прадуктаў харчавання, і цяпер. Самай галоўнай ён лічыць задачу дастукацца да сэрцаў людзей праз усе магчымыя каналы ўзаемадзеяння — СМІ, сацыяльныя сеткі і розныя платформы, і ў тым ліку кінематограф.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.