Вы тут

Драўляныя гульнявыя пляцоўкі VikingWood для дзяцей — экалагічна і бяспечна*


Вы любіце сваіх дзяцей? Хочаце, каб яны гарманічна развіваліся, у тым ліку — фізічна? Хочаце, каб яны гулялі на свежым паветры, адцягваючыся ад сваіх смартфонаў і планшэтаў, трэніравалі сваю сілу і спрыт, спазнавалі новае, каб ім было цікава, а вам — спакойна?

Дзяцінства немагчыма без гульняў і спаборніцтваў. І плацдармам для такога развіцця служаць дзіцячыя гульнявыя комплексы.


Матэрыял для стварэння дзіцячых гульнявых комплексаў

Дрэва — бяспечны і экалагічны матэрыял для выкарыстання ў вытворчасці вырабаў для дзяцей. Вытворца дзіцячых пляцовак VikingWood з Мінска прымяняе ў вырабе корпуса сасновы клеены брус. Беларускае сартавое дрэва апрацоўваецца па еўрапейскіх стандартах. Брус вырабляецца з ламеляў з вільготнасцю 10–12 %, якія фіксуюцца паміж сабой клеем з натуральных кампанентаў і прэсуюцца. Дзякуючы гэтаму, базавы матэрыял для дзіцячых пляцовак мае добрую трываласць, не ўбірае вільгаці і вытрымлівае перапады тэмпературы. Драўляны клеены брус не пераграваецца, не дэфармуецца на сонцы і не застывае ў марозныя дні.

Далейшая апрацоўка корпуса праводзіцца грунтоўкай і каляровым алкідным насычэннем AkzoNobel, якое абараняе брус ад гніення. Элементы насычэння бяспечныя для дзяцей і маюць гіпаалергенныя ўласцівасці.

Напаўненне для дзіцячых пляцовак — арэлі, горкі, лесвіцы, тунэлі, вяровачныя гарадкі — выкарыстоўваецца імпартнай вытворчасці (бельгійскае і польскае) і закупляецца ў правераных пастаўшчыкоў. Новы экалагічны матэрыял, з якога вырабляюцца элементы гульнявых комплексаў, — трохслаёвы пластык HDPE і трывалы шклокампазіт. Пластыкавыя дэталі трывалыя, надзейныя і эрганамічныя. Яны вытрымліваюць вялікія перапады тэмператур і павышаную механічную нагрузку.

У вяровачных гарадках прымяняюцца армаваныя ліны розных колераў, трывалыя металічныя элементы. Усе дэталі прадуманыя і прайшлі выпрабаванні, так што бяспека дзецям гарантаваная.

Падмурак для дзіцячых пляцовак VikingWood прапануецца з рознакаляровай гумавай пліткі, якая па сваіх эксплуатацыйных якасцях цалкам адпавядае прызначэнню дзіцячай пляцоўкі. Гумавая плітка складаецца з дробных гумовых элементаў, змацаваных поліўрэтанавым рэчывам, у якое дадаецца пігмент любога колеру.

Якасці гумавай пліткі:

  • пругкая, змякчае ўдары ад падзення;
  • мае шурпатасць, што перашкаджае слізгаценню;
  • трывалая ў эксплуатацыі;
  • дзякуючы набору розных колераў, дае магчымасць ствараць занаванне пляцоўкі і яе непаўторны знешні выгляд.

Усе яе элементы абсалютна бясшкодныя і бяспечныя.

Правілы ўстаноўкі дзіцячай пляцоўкі

Дзіцячая пляцоўка парадуе любога дзіцяці, асабліва калі яна — у яго асабістым карыстанні, як, напрыклад, на дачы.

Для таго, каб усталяваць гульнявы комплекс на дачным участку, неабходна загадзя ацаніць месца, улічыць множныя фактары, якія паўплываюць на бяспеку дзіцяці і яго задавальненне ад эксплуатацыі комплексу.

У камплект пляцоўкі для дачы могуць уваходзіць арэлі, дзіцячыя горкі VikingWood, пясочніца, схіл з борцікамі, сцяна для скалалажання, лесвічка, шына — у розных спалучэннях.

Асноўныя правілы размяшчэння гульнявога комплексу на дачы

  • Выберыце месца размяшчэння так, каб вы бачылі сваіх дзяцей з вокнаў дома.
  • Пляцоўка павінна быць размешчана па-за гаспадарчай зонай.
  • Калі на тэрыторыі ўчастка ёсць вадаём, то абавязкова трэба адгарадзіць яго ад гульнявога комплексу.
  • Тэрыторыя пляцоўкі павінна быць дастаткова прасторнай, асабліва калі вы выбралі варыянты з наборам канструкцый для дынамічных гульняў. У любым выпадку прастора не павінна быць заціснутая.
  • Пры выбары асвятлення найлепшым варыянтам будзе паўцень: з аднаго боку — каб пякучае летняе сонца не перагравала пляцоўку, а з другога — шчыльны цень не ствараў волкасць і змрочнасць на яе тэрыторыі. Калі такога варыянту няма, то лепш размясціць комплекс на сонцы, але абавязкова зладзіць ценявую абарону ў выглядзе тэнта або падстрэшка.
  • Для ўладкавання пляцоўкі пазбягайце месцы са скразнякамі.
  • Месца для комплексу павінна быць роўным, без нахілаў і перападаў рэльефу.
  • Расчышчаную ад раслін тэрыторыю пажадана пакрыць пяском, газонам, гумавай пліткай, прагумаваным або пластыкавым пакрыццём, — на ваш выбар.
  • Прасачыце наяўнасць супрацьслізготных элементаў на лесвіцах.
  • Абсталюйце горкі і пляцоўкі агароджай, якая адпавядае росту свайго дзіцяці.

Догляд дзіцячай пляцоўкі

Паколькі корпус гульнявога комплексу выраблены з дрэва, важна ведаць асноўныя прыёмы догляду драўляных канструкцый для магчымасці іх працяглай службы.

  • Неабходна перыядычна аглядаць абсталяванне, рамантаваць дэталі, шліфаваць сколы і расколіны, якія ўтварыліся ў працэсе эксплуатацыі.
  • Таксама трэба правяраць балты і гайкі — на прадмет трываласці мацавання і карозіі, пры патрэбы — замяняць на новыя.
  • Элементы, якія моцна пашкоджаны або схільныя да гніення, можна замяніць, а маленькія дэфекты выправіць пры дапамозе шпаклявання па дрэве.
  • Перад тым як адкрыць чарговы сезон карыстання дзіцячым гульнявым комплексам, неабходна ачысціць яго ад пылу і апрацаваць адмысловымі ахоўнымі сродкамі, якія прадухіляюць гніенне і парэпанне.
  • Рэгулярна, раз на год, вырабляць афарбоўку драўляных дэталяў, ствараючы такім чынам ахоўны пласт ад атмасфернага ўздзеяння.

Драўляныя пляцоўкі VikingWood улічваюць усе магчымыя патрабаванні да такога кшталту збудаванняў. Пры іх выкарыстанні вашым дзецям будзе займальна, радасна і бяспечна, а вам — спакойна.

Прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Цімпол Праект»

УНП 192717762

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Всемирная прачечная: евразийские барьеры на пути отмывания грязных денег

Всемирная прачечная: евразийские барьеры на пути отмывания грязных денег

Расширение сотрудничества ЕЭК и Евразийской группы по противодействию легализации преступных доходов и финансированию терроризма (ЕАГ) 10 июля обсудили министр по экономике и финансовой политике ЕЭК Тимур Жаксылыков и директор Росфинмониторинга, председатель ЕАГ Юрий Чиханчин.

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.