Вы тут

Казакевіч: МУС мае арсенал сродкаў для забеспячэння бяспекі ў перадвыбарчы перыяд


МУС мае неабходны арсенал сродкаў для гарантавання бяспекі ў перадвыбарчы перыяд, заявіў 31 мая першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».


«Мы канстатуем, што сітуацыя напярэдадні выбараў сур’ёзна напальваецца. Прычым гаворка ідзе не пра нейкія разавыя парушэнні грамадскага парадку або выбарчага заканадаўства. Часта мы бачым спланаваныя, падрыхтаваныя акцыі», — сказаў Генадзь Казакевіч.

Ён зазначыў, што ў апошні час сталі паступаць пагрозы ў дачыненні да старшыняў выбарчых камісій, якія праводзілі выбары ў парламент. «Гэта значыць, самі камісіі на цяперашнія выбары яшчэ не сфармаваныя, а пагрозы людзям і членам іх сем’яў ужо паступаюць, — адзначыў першы намеснік міністра. — У сувязі з гэтым хачу заявіць, што МУС валодае дастатковай колькасцю сіл і сродкаў, каб максімальна эфектыўна нейтралізаваць падобныя пагрозы».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.