Вы тут

Лукашэнка пра прыватызацыю: Як мы можам распрадаваць заводы, якія ствараліся пакаленнямі?


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы сёння з работнікамі Мінскага трактарнага завода, распавёў пра сваю пазіцыю адносна продажу дзяржаўнай уласнасці, паведамляе БЕЛТА.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя людзі цяпер прапануюць распрадаць дзяржаўныя прадпрыемствы, а атрыманыя грошы накіраваць на рэформы. «Прыгожа гучыць. Але вы разумееце, што я сказаў? Не ўсё. Гэта значыць, што дзяржуласнасць, якая ў нас ёсць, у тым ліку гэты завод (ён жа дзяржаўны), заўтра прададуць і гэтыя грошы накіруюць на нейкія рэформы. Думаю (я ж ужо не першы год Прэзідэнт): напэўна, прададуць, але грошы не пойдуць на рэформы. Мы гэта ўжо бачылі ў Расіі. Грошы раскладуць па кішэнях, будзьце ўпэўненыя», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што павальная прыватызацыя — не яго палітыка, хоць сам ён і не супраць продажу дзяржаўнай уласнасці. «Але спачатку скажыце, колькі вы заплаціце. А я падумаю, ці варта і ці трэба прадаваць гэта прадпрыемства», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.