Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы сёння з работнікамі Мінскага трактарнага завода, распавёў пра сваю пазіцыю адносна продажу дзяржаўнай уласнасці, паведамляе [1] БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя людзі цяпер прапануюць распрадаць дзяржаўныя прадпрыемствы, а атрыманыя грошы накіраваць на рэформы. «Прыгожа гучыць. Але вы разумееце, што я сказаў? Не ўсё. Гэта значыць, што дзяржуласнасць, якая ў нас ёсць, у тым ліку гэты завод (ён жа дзяржаўны), заўтра прададуць і гэтыя грошы накіруюць на нейкія рэформы. Думаю (я ж ужо не першы год Прэзідэнт): напэўна, прададуць, але грошы не пойдуць на рэформы. Мы гэта ўжо бачылі ў Расіі. Грошы раскладуць па кішэнях, будзьце ўпэўненыя», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што павальная прыватызацыя — не яго палітыка, хоць сам ён і не супраць продажу дзяржаўнай уласнасці. «Але спачатку скажыце, колькі вы заплаціце. А я падумаю, ці варта і ці трэба прадаваць гэта прадпрыемства», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-o-privatizatsii-kak-my-mozhem-rasprodavat-zavody-kotorye-sozdavalis-pokolenijami-392771-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/mtz