Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка правёў тэлефонную размову з намеснікам Генеральнага сакратара/Палітычным дырэктарам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Энрыке Мора, паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Суразмоўцы абмеркавалі перспектывы правядзення сумесных мерапрыемстваў як па лініі Беларусь - ЕС, так і ў рамках Усходняга партнёрства.
Алег Краўчанка вітаў адабрэнне Саветам ЕС пагадненняў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу, і выказаў надзею на паступленне ад ЕС адпаведнага паведамлення да канца мая 2020 года, што дазволіла б увесці ў сілу абодва пагадненні з 1 ліпеня 2020 г.
Прэв'ю: bdg.by
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.