Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка правёў тэлефонную размову з намеснікам Генеральнага сакратара/Палітычным дырэктарам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Энрыке Мора, паведамілі [1] ў прэс-службе МЗС.
Суразмоўцы абмеркавалі перспектывы правядзення сумесных мерапрыемстваў як па лініі Беларусь - ЕС, так і ў рамках Усходняга партнёрства.
Алег Краўчанка вітаў адабрэнне Саветам ЕС пагадненняў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу, і выказаў надзею на паступленне ад ЕС адпаведнага паведамлення да канца мая 2020 года, што дазволіла б увесці ў сілу абодва пагадненні з 1 ліпеня 2020 г.
Прэв'ю: bdg.by
Спасылкі
[1] http://mfa.gov.by/press/news_mfa/a5fea496b4ccea4f.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/es
[4] https://zviazda.by/be/tags/sprashchenne-vizavaga-rezhymu