Семінар пад такой назвай пройдзе ў Белдзяржуніверсітэце 27 мая. Адбудзецца ён у анлайн-фармаце на платформе Zoom.
Ключавая тэма — «Філасофія і каштоўнасці нацыянальнай культуры». У рамках праграмы запланавана праца трох секцый: «Філасофскія традыцыі і нацыянальная культура Беларусі», «Перспектывы інфармацыйнай лічбавізацыі і праблема пост-чалавечай будучыні» і «Асоба, грамадства, дзяржава ў эпоху глабальных трансфармацый». Таксама пройдзе круглы стол на тэму «Нацыянальная культура ва ўмовах транзіту глабалізацыі».
Удзельнікамі дыскусіі стануць больш як 100 студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў БДУ, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ад БДУ з дакладамі выступяць каля 40 прадстаўнікоў факультэта філасофіі і сацыяльных навук.
Па выніках мерапрыемства ў электронным зборніку будуць выдадзеныя тэзісы дакладаў. Таксама будзе апублікаваны электронны зборнік навуковых артыкулаў пры садзейнічанні Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.