Вы тут

Вялікі тэатр Беларусі адзначыць дзень нараджэння анлайн


25 мая на працягу ўсяго дня Вялікі прымае і транслюе ў сацыяльных сетках віншаванні ад артыстаў і публікі. Акрамя таго, тэатр запрашае гледачоў на Дзень адчыненых дзвярэй — праўда, віртуальны, на платформе YouTube і на афіцыйных старонках у сацсетках.


А 15 гадзіне гледачоў запрашаюць зазірнуць у рэпетыцыйныя залы і «пабываць» у жывапісным цэху, убачыць знутры работу галоўнага хормайстра і дырыжораў. Сваімі ўспамінамі і гісторыямі пра любімую работу, якая для многіх стала другім домам, падзеляцца мастацкі кіраўнік тэатра Валянцін Елізар’еў, хармайстар Ніна Ламановіч, балетмайстар Юрый Траян, прыма Аксана Волкава, Іван Касцяхін, Таццяна Шэметавец і многія іншыя.

«Фармат анлайн-сустрэч з гледачамі для нас пакуль што нязвыклы, але мы абавязкова парадуем іх сюрпрызамі, паколькі Дзень адчыненых дзвярэй быў і застаецца нефарматным мерапрыемствам, — зазначае вядучы рэдактар маркетынгавых камунікацый Вялікага тэатра Алена Балабановіч. — Таму ў адмысловым святочным канцэрце нашы вядучыя салісты раскрыюцца з новага боку: Анастасія Масквіна спяе пад гітару бардаўскія песні, Анастасія Малашкевіч выканае джаз, а Дзмітрый Шабеця — „Купалінку“, а саліст балету Іван Савянкоў пакажа, што ў яго ёсць і вакальны талент…». Трансляцыя канцэрту пачнецца а 19 гадзіне.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.