Вы тут

Золатавалютныя рэзервы зноў растуць


Пасля значнага зніжэння ў сакавіку (на 11,6 %) у красавіку золатавалютныя рэзервы зноў пачалі расці і павялічыліся за месяц на 96,4 мільёна долараў (на 1,2 %). Такім чынам, міжнародныя рэзервовыя актывы дзяржавы на 1 мая, па папярэдніх звестках, склалі 7882,9 мільёна долараў у эквіваленце.


Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку стала купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Таксама павелічэнню рэзерваў спрыялі рост кошту манетарнага золата і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў на ўнутраным рынку аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

Як адзначылі ў прэс-службе фінансавага рэгулятара краіны, у красавіку ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 317 мільёнаў долараў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: belmir.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.