Вы тут

У Віцебску вядзецца актыўная падрыхтоўка да абласных «Дажынак»


У Віцебску восенню ўпершыню пройдуць абласныя «Дажынкі». Вядзецца актыўная падрыхтоўка.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў патрабаваў ад кіраўніцтва Віцебскага гарвыканкама, каб да «Дажынак» абласны цэнтр заззяў новымі фарбамі, і паабяцаў падтрымку з абласнога бюджэту.


Дарэчы, да «Дажынак» гараджане атрымаюць шмат прыемнага і, што важна, насамрэч вельмі неабходнага Віцебску. Самы чаканы аб'ект — Полацкі пуцеправод, які знаходзіцца каля аўтавакзала і недалёка ад чыгуначнага вакзала. Цікава, што па суседстве зробяць больш прывабным сквер на вуліцы Кірава. Менавіта яго ў першую чаргу бачаць прыезджыя, таму можна гэтую зялёную зону назваць адной з візітовак горада.

Паралельна працуюць яшчэ на многіх «дажыначных» будаўнічых пляцоўках. Прыгажосць наводзяць на вуліцах Замкавай, Леніна, праспекце Фрунзэ, у гістарычным цэнтры. У прыватнасці, мяняюць бардзюры на гранітныя, замяняюць балконы, выкладваюць новую плітку на тратуарах. Мадэрнізуюць фасады некалькіх медыцынскіх устаноў, унутры праводзіцца пераабсталяванне.

Больш за дзесяць устаноў адукацыі адаптуюць да патрабаванняў часу. У школах і садках правядуць капітальны рамонт, створаць гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі замест тых, якія маральна састарэлі. Напрыклад, у СШ № 31 мадэрнізуюць басейн, што функцыянуе з савецкіх часоў. У мікрараёне Білева здадуць у эксплуатацыю школу, разлічаную на 1020 вучняў, — між іншым, адзіную ў Віцебску з двума басейнамі.

Дарэчы, у тым жа Білеве хутка будзе прыемная змена. Туды з праспекта Будаўнікоў можна будзе даехаць па новай дарозе, якой раней не было. Гэта значна скароціць шлях, створыць транзітнікам магчымасць хутчэй пераадолець гарадскія вуліцы. А там, дзе пачынаецца будучая дарога, — у раёне вытворчага прадпрыемства «Віцязь» — запланавана здаць пад ключ падземны пераход, які доўгі час лічыўся даўгабудам.

Губернатар даручыў не забываць і пра ўскраіны — асаблівая ўвага ўдзяляецца прыватнаму сектару, якога ў Віцебску шмат...

Штодня змяняецца выгляд плошчы Свабоды і прылеглай тэрыторыі. Напрыклад, у парку Фрунзэ літаральна на вачах становяцца ўсё больш прывабнымі ратонды: тут усталёўваюць новыя малыя архітэктурныя формы. А побач — на праспекце Фрунзэ — ужо з'явілася лаўка ў «базарным стылі». Сядзячы на ёй, можна праз дарогу бачыць Летні амфітэатр.

Сярод укладанняў, якія будуць прыносіць грошы ў мясцовы бюджэт, — завод па перапрацоўцы смецця.

«Дажынкі» пройдуць, а значныя змены ў Віцебску застануцца і будуць служыць мясцовым жыхарам дзясяткі гадоў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв'ю: gorodvitebsk.by

Загаловак у газеце: Пуцеправод, басейны і добраўпарадкаванне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт. 

Грамадства

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

Пра асаблівасці работы мы пагутарылі з намеснікам начальніка ўстановы Максімам Кулем.

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн.