Вы тут

«Я быў таўставаты i высокi, не вельмi рухавы». Алiмпiйскаму чэмпiёну Андрэю Барбашынскаму — 50!


Гандбол у Беларусi — самы тытулаваны гульнявы вiд спорту, ён прынёс краiне восем алiмпiйскiх чэмпiёнаў. Адзiн з iх — Андрэй Барбашынскi, якi 4 мая адсвяткаваў свой юбiлей. У спартыўнай кар'еры ён выступаў за мiнскi СКА, iспанскi «Хувентуд», венгерскi «Веспрэм», нямецкiя «Хамельн» i «Эмсдэтэн». А сёння Андрэй Барбашынскi не толькi паважаная асоба ў спорце, але i паспяховы бiзнесмен.


Будучы чэмпiён нарадзiўся ў Ашмянах, яго спартыўны шлях пачаўся ў 12-гадовым узросце ў мясцовай дзiцяча-юнацкай школе. Першы трэнер Андрэя Барбашынскага — мясцовая легенда, Вiктар Бранiслававiч Рамулевiч, якi да гэтага часу выхоўвае юных гандбалiстаў, прысвяцiў сваёй справе 50 гадоў. Менавiта ён калiсьцi разглядзеў талент у будучым чэмпiёне. Вопытны настаўнiк, успамiнаючы свайго самага вядомага выхаванца, кажа, што па першым часе маленькаму Андрэю не хапала жадання. «Спачатку я мучыўся з iм, але калi ён адчуў смак забiтых мячоў, за Андрэем хадзiць не трэба было», — адзначае Вiктар Бранiслававiч.

Андрэй Барбашынскi валодаў выдатнымi якасцямi i талентам, таму, калi быў васьмiкласнiкам, ужо гуляў з хлопцамi на тры гады старэйшымi за яго, хоць цяпер сам алiмпiйскi чэмпiён прызнаецца, што тады яго не вельмi цiкавiў спорт. Ён добра вучыўся i iмкнуўся дапамагаць бацькам. «У нашым горадзе вельмi сур'ёзныя традыцыi гандбола, гэта была цi не адзiная секцыя ў Ашмянах. Мой першы трэнер Вiктар Рамулевiч быў нядрэнным варатаром i не мог не заўважыць мяне з такiм ростам. Тады трэнеры дзiцячых школ хадзiлi на ўрокi фiзкультуры ў агульнаадукацыйныя школы, дзе i звярнулi ўвагу на мае даныя. Спачатку я быў таўставаты i высокi, не вельмi рухавы. Ужо на той момант мой рост складаў 196 см, i на першай трэнiроўцы Рамулевiч паставiў мяне ў вароты ў матчы са старэйшымi хлопцамi. Гульнявы працэс мне падабаўся, пакуль грунтоўна не «зарадзiлi» ў галаву мячом, пасля гэтага выпадку вырашыў сысцi», — успамiнае Андрэй Барбашынскi. Але неўзабаве ён усё ж такi вярнуўся, а потым з'ехаў у Мiнск у Рэспублiканскае вучылiшча алiмпiйскага рэзерву, i яму хапiла характару, каб замацавацца ў сталiцы.

Дзякуючы ўпартасцi i працавiтасцi Барбашынскага хутка заўважылi трэнеры з мiнскага СКА — спачатку запрасiлi ў дубль, а потым i ў галоўную каманду армейцаў. «Цяпер у беларускiм клубе складана сабе i ўявiць, каб уладальнiк залатога медаля сусветнага форуму сядзеў на лаўцы запасных, а ў 1989-м у асноўным складзе СКА выходзiлi пяць алiмпiйскiх чэмпiёнаў. Канкурэнцыя была адчувальная, але прабiўся ж. Спартак Пятровiч Мiрановiч узяў за правiла даваць шанц новаму пакаленню. Нягледзячы на юны ўзрост, я быў вельмi запатрабаваны i ў маладзёжнай, i ў нацыянальнай зборнай СССР. Бывалi выпадкi — з самалёта ў самалёт толькi паспяваў перасаджвацца, каб з турнiру «маладзёжкi» на збор галоўнай каманды паспець. У гэтай сiтуацыi найважней — форму не пераблытаць», — жартуе Андрэй Станiслававiч.

Самы галоўны i паспяховы турнiр у жыццi Барбашынскага здарыўся ў 1992 годзе, калi аб'яднаная каманда СНД па гандболе стала ўладальнiцай залатых алiмпiйскiх узнагарод. «Нас не лiчылi галоўнымi прэтэндэнтамi на «золата». Ад многiх сапернiкаў з-за мяжы даводзiлася чуць: «рускiя ўжо не тыя». На Алiмпiйскiх гульнях у першым туры «адгрузiлi» дзясятку Германii. Пасля чаго нашым трэнерам на тэхнiчнай нарадзе кожны раз даводзiлася чуць: вашы гуляюць вельмi жорстка. Абыграць у фiнале Швецыю было вельмi прэстыжна i цяжка. Склад скандынаваў 1992 года — гэта тытулаваныя гульцы, чэмпiёны свету».

На працягу кар'еры Барбашынскаму не раз прапаноўвалi розныя грамадзянствы: расiйскае — у 1992 годзе, пазней — венгерскае, iспанскае, нямецкае. Але ён не хацеў iсцi на такi крок. Кажа: дзе нарадзiўся — там i спатрэбiўся. А самым складаным у кар'еры легендарнага гандбалiста былi траўмы. Часцяком гуляць даводзiлася на ўколах, дарэчы, i са спортам ён развiтаўся толькi тады, калi доктар каманды адмовiўся рабiць яму абязбольвальныя ўколы. Кар'еру давялося завяршыць у 31 год. «Я заканчваў гуляць у гандбол як спартыўны iнвалiд, апошнi свой сезон нават не ездзiў на выязныя гульнi».

Гуляючы ў нямецкiм Эмсдэтэне, Андрэй Барбашынскi не толькi трэнiраваўся i выступаў, але i працаваў. У прыватнасцi, у кампанii, якая займалася выпускам ложкаў, матрацаў, коўдраў, падушак, чахлоў. На тамтэйшай фабрыцы ён вывучыў усе этапы вытворчага працэсу i пазней адкрыў у Беларусi падобнае прадпрыемства, на якiм цяпер працуе каля 200 чалавек.

Андрэй Барбашынскі з жонкай і сынамі.

Сёння ў Андрэя Станiслававiча падрастаюць два сыны: старэйшы, Мацвей, гуляе ў гандбол, а малодшы, Захар, робiць поспехi ў баскетболе.

З лiстапада 2017-га ашмянская дзiцяча-юнацкая школа носiць iмя Андрэя Барбашынскага, з 2014 года ў горадзе праходзiць турнiр на прызы вядомага гандбалiста.

Дасягненнi

  • Чэмпiён Гульняў XXV Алiмпiяды ў Барселоне (Iспанiя) у 1992 годзе.
  • Чэмпiён свету 1989 года сярод юнiёраў.
  • Бронзавы прызёр чэмпiянату свету 1991 года сярод юнiёраў.
  • Чэмпiён СССР 1989 года.
  • Сярэбраны прызёр чэмпiянату СССР 1990 года.
  • Бронзавы прызёр чэмпiянату СССР 1991 года.
  • Сярэбраны прызёр чэмпiянату СНД 1992 года.
  • Уладальнiк Кубка СССР 1989 года.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.