Вы тут

«Ноч музеяў» у гістарычным пакажуць у прамым эфіры VOKA


Упершыню ў Беларусі штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» пройдзе ў анлайн-фармаце. Спецыяльна да гэтай падзеі, якая адбудзецца 16 мая, Нацыянальны гістарычны музей, відэасэрвіс VOKA і каманда рок-фолк оперы «Чарадзей» адаптавалі музычны спектакль для паказу ў прамым эфіры. Бясплатная трансляцыя распачнецца а 21-й гадзіне і будзе даступная для ўсіх ахвотных у любой кропцы свету.


Рок-фолк опера «Чарадзей» напісана беларускім кампазітарам, сцэнарыстам і прадзюсарам Раманам Арловым па матывах летапісных крыніц, дзе згадваецца легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Прэм’ера адбылася ў 2016 годзе ў Белдзяржфілармоніі, затым спектакль быў паказаны каля дзесяці разоў на іншых сцэнічных пляцоўках і ў розных версіях.

Для першай анлайн-праграмы «Ночы музеяў» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь падабраны асобныя нумары з рок-фолк оперы «Чарадзей», якія прагучаць у акустычным выкананні. Разам з галоўнай гераіняй — багіняй Марай (салістка гурта «У нескладовае» Кацярына Поцюс) — гледачы VOKA у прамым эфіры адправяцца на пошукі Усяслава Чарадзея, сустрэнуцца з яго ўнучкай Ефрасінняй Полацкай, князем Мікалаем Радзівілам Чорным і іншымі знакавымі асобамі. А пасля анлайн-паказу оперы, які будзе доўжыцца каля дзвюх гадзін, трансляцыя працягнецца ўжо з дворыка Нацыянальнага гістарычнага музея, дзе адбудзецца начны канцэрт.

Прамы эфір будзе даступны  16 мая ў мабільным дадатку  VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі і  іншых краін свету без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу стаць удзельнікам першай у Беларусі  «Ночы музеяў» у анлайн-фармаце і ўбачыць усё, што адбываецца ў выставачных залах, з розных ракурсаў, нават знаходзячыся ў сябе дома.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.