Вы тут

Беларусы змогуць даведацца пра гісторыю аўто з прабегам анлайн


Даведацца пра гісторыю аўтамабіля з прабегам беларусы змогуць анлайн. Над стварэннем электроннай базы цяпер працуе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».


Фота pixabay.com

Звесткі аб праходжанні тэхагляду, допуску да ўдзелу ў дарожным руху, прабегу, а таксама знаходжанні ў вышуку будуць даступныя ўжо ў бягучым квартале.

Акрамя таго, да канца года з’явяцца новыя тыпы мытных дакументаў, якія перавозчыкі змогуць перадаваць у профільныя органы ў электронным выглядзе. Паслугі па рассыланні паведамленняў ад дзяржорганаў. Яшчэ цэнтр займаецца распрацоўкай сэрвісу для замежных студэнтаў.

«Паслуга ўжо распрацавана і знаходзіцца ў доследнай эксплуатацыі. Можна будзе ў рэжыме анлайн і падаць заяўку на навучанне, і атрымаць запрашэнне з ВНУ, і потым, па прыбыцці ў Беларусь, рэгістравацца анлайн. Цікавая паслуга па выдачы электронных уязных віз у РБ, паслуга распрацавана і знаходзіцца на тэставанні ў замежных установах МЗС. У плане развіцця цыфравізацыі мы ступілі далёка наперад», — пракаментавала начальнік аддзела Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Святлана Караневіч.

Сёння для беларусаў на адзіным партале даступныя 230 відаў электронных паслуг.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.