Вы тут

Як вайскоўцы віншавалі ветэранаў з 75-годдзем Перамогі


Напярэдадні Дня Перамогі камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Ігар Голуб і група ваеннаслужачых павіншавалі са святам ўдзельніцу Вялікай Айчыннай вайны Валянціну Чудаеву.


У 17 гадоў яна добраахвотнікам пайшла на фронт. Знаходзілася ў складзе дзеючай арміі з красавіка 1942 года да 9 мая 1945 года ў якасці камандзіра гарматнага разліку зенітнай артылерыі. Прымала ўдзел у вызваленні Мінска.

Валянціне Чудаевай уручылі кветкі і памятны падарунак. Таксама ў яе гонар быў зладжаны міні-канцэрт.

А вайскоўцы 56-га палка сувязі павіншавалі Рэгіну Каснерык. Яна - удава лётчыка палкоўніка Міхаіла Каснерыка. Яна таксама атрымала кветкі і памятны падарунак. А канцэрт пад вокнамі ветэрана арганізавала канцэртная група ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны.

Ул.інф. і па матэрыялах mil.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.