Напярэдадні Дня Перамогі камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Ігар Голуб і група ваеннаслужачых павіншавалі са святам ўдзельніцу Вялікай Айчыннай вайны Валянціну Чудаеву.
У 17 гадоў яна добраахвотнікам пайшла на фронт. Знаходзілася ў складзе дзеючай арміі з красавіка 1942 года да 9 мая 1945 года ў якасці камандзіра гарматнага разліку зенітнай артылерыі. Прымала ўдзел у вызваленні Мінска.
Валянціне Чудаевай уручылі кветкі і памятны падарунак. Таксама ў яе гонар быў зладжаны міні-канцэрт.
А вайскоўцы 56-га палка сувязі павіншавалі Рэгіну Каснерык. Яна - удава лётчыка палкоўніка Міхаіла Каснерыка. Яна таксама атрымала кветкі і памятны падарунак. А канцэрт пад вокнамі ветэрана арганізавала канцэртная група ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны.
Ул.інф. і па матэрыялах mil.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-peramogi-1