Вы тут

У Мінску зносіцца будынак першага аэравакзала


У Мінску распачаўся знос будынка, які з моманту нараджэння аэрапорта «Мінск-1» чвэрць стагоддзя выконваў функцыі пасажырскага тэрмінала. Невялікі двухпавярховы дом па адрасе вул. Караткевіча, 9а — папярэднік добравядомага манументальнага аэравакзала з калоннамі ў створы вуліцы Чкалава.


Пасля пераезду пасажырскіх службаў у новы будынак у 1958 годзе былы вакзал засялілі медыкі. Апошнім часам тут знаходзіліся ўрачэбна-лётная экспертная камісія і паліклініка грамадзянскай авіяцыі.

Праз еўрарамонт і надбудову трэцяга паверха ў пачатку 2000-х гг. будынак так і не атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Таму і знікае ён без перашкод, каб вызваліць тэрыторыю пад будаўніцтва шматпавярховікаў.

Дзмітрый Суганяеў

Фота аўтара

Архіўныя здымкі ўзяты з сайта pastvu.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.