Вы тут

Інжынерны факультэт створаны ў Палескім універсітэце


У Палескім дзяржаўным універсітэце заснаваны пяты факультэт - інжынерны, паведамілі БЕЛТА ў рэктараце ВНУ.


Ключавой ідэяй стварэння новай структуры ВНУ стала падрыхтоўка кадраў для развіцця інжынірынгавага напрамку эканомікі краіны. У склад факультэта ўвайшлі тры кафедры: інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм, прамысловага рыбаводства і перапрацоўкі рыбнай прадукцыі, ландшафтнага праектавання. Факультэт будзе рыхтаваць інжынераў-праграмістаў-эканамістаў, інжынераў-тэхнолагаў у рыбаводстве, інжынераў садова-паркавага будаўніцтва. Тэрмін навучання па ўсіх спецыяльнасцях - 4 гады.

"У аснову канцэпцыі факультэта пакладзены інжынірынгавыя падыходы - папулярны напрамак ва ўсім свеце. Па сутнасці, гэта комплекснае рашэнне тэхналагічных задач - ад распрацоўкі схем фінансавання і праектавання да забеспячэння вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі або паслуг. Пры гэтым упор будзе рабіцца на праектную мадэль падрыхтоўкі інжынераў", - адзначыў дэкан факультэта кандыдат тэхнічных навук Уладзімір Штэпа.

Мяркуецца, што фактычна з другога курса студэнты разам з выкладчыкамі будуць рыхтаваць уласныя бізнес-праекты. Свае распрацоўкі будучыя інжынеры змогуць прадстаўляць на конкурсе інавацыйных праектаў Pinsk Invest Weekend, іншых стартап-мерапрыемствах. Пры падтрымцы тэхнапарку "Палессе" студэнты атрымаюць магчымасць апрабаваць атрыманыя ва ўніверсітэце веды на вытворчых прадпрыемствах і ў рэальных бізнес-структурах.

Па словах дэкана, неабходны патэнцыял ужо напрацоўваецца ў супрацоўніцтве са старажыламі навукова-тэхнічнай дзейнасці. У прыватнасці, у гэтым годзе адкрылася Міжнародная навуковая лабараторыя, дзе партнёрам выступіў Запарожскі нацыянальны ўніверсітэт. З украінскімі калегамі ў ПалесДУ ўжо пачалі рэалізоўваць праект па стварэнні комплексных сістэм ачысткі камунальна-прамысловых сцёкавых вод і энергаэфектыўных азанатараў падвышанай прадукцыйнасці. Выконваюцца сумесныя праекты і з іншымі ВНУ блізкага і далёкага замежжа.

Плануецца, што ў наступным годзе інжынерны факультэт папоўніцца кафедрай інжынерных сістэм, дзе будуць навучаць спецыяльнасці "эксплуатацыя інтэлектуальных транспартных сістэм у аўтамабільным і гарадскім транспарце". А ў хуткім часе ў Палескім дзяржаўным універсітэце будзе створана вучэбна-навуковая лабараторыя інжынірынгу.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.