Вы тут

Інфраструктура "Бэлтэлекам" спраўляецца з павелічэннем нагрузкі


Кампанія «Белтэлекам» адзначае ў апошнія тыдні павышаны попыт на паслугі доступу ў інтэрнэт, тэлебачання і іншыя сэрвісы. Нагрузка на знешні інтэрнэт-шлюз вырасла ў межах 10 працэнтаў. А гадзіны найбольшай нагрузкі, якія раней, як правіла, прыпадалі на вячэрні час, трохі пасунуліся на дзённы.


У гэтых умовах «Белтэлекам» забяспечвае стабільнае функцыянаванне сваіх сетак. «Кампанія праводзіць пастаянны маніторынг. У цяперашні час нашы аб’екты і сеткі сувязі функцыянуюць у штатным рэжыме. Паслугі сувязі (доступ у інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія, іншыя сэрвісы) аказваюцца абанентам у поўным аб’ёме. Пры гэтым інфраструктура цалкам гатовая да стабільнай працы пры павелічэнні нагрузкі, бо мае значны запас прапускной здольнасці», — паведамляецца на сайце аператара электрасувязі .

«Белтэлекам» пастаянна пашырае міжнародныя каналы ў кірунку самых запатрабаваных інфармацыйных рэсурсаў, пры неабходнасці аптымізуюцца схемы маршрутызацыі трафіку, таму пры неабходнасці ў досыць хуткія тэрміны прапускная здольнасць можа быць павялічана.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: belmarket.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.