Вы тут

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе з прадстаўнікамі аховы здароўя агучыў статыстыку па каранавірусе ў краіне.


- У нас сёння 794 чалавекі шпіталізаваны, 31 на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Згодна з апублікаванымі ўчора Міністэрствам аховы здароўя дадзенымі, у Беларусі было зарэгістравана 700 выпадкаў каранавіруса. Былі шпіталізаваны 634 чалавекі. Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, выпісаліся 54 чалавекі. Гэтая інфармацыя размешчана на сайце, які запрацаваў на базе БЕЛТА. Там жа даюцца і лічбы па рэгіёнах.

  • Мінск: 497 шпіталізаваны, 25 выпісаныя, 5 памерлі
  • Мінская вобласць: 91 шпіталізаваны, 1 выпісаны, 3 памерлі
  • Віцебская вобласць: 143 шпіталізаваны, 27 выпісаныя, 5 памерлі
  • Магілёўская вобласць: 18 шпіталізаваны
  • Гомельская вобласць: 32 шпіталізаваны, 1 выпісаны
  • Брэсцкая вобласць: 3 шпіталізаваны
  • Гродзенская вобласць: 10 шпіталізаваны.
Прэв'ю: europa.eu

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.