Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе [3] з прадстаўнікамі аховы здароўя агучыў статыстыку па каранавірусе ў краіне.
- У нас сёння 794 чалавекі шпіталізаваны, 31 на штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Згодна з апублікаванымі ўчора Міністэрствам аховы здароўя дадзенымі [4], у Беларусі было зарэгістравана 700 выпадкаў каранавіруса. Былі шпіталізаваны 634 чалавекі. Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, выпісаліся 54 чалавекі. Гэтая інфармацыя размешчана на сайце [5], які запрацаваў на базе БЕЛТА. Там жа даюцца і лічбы па рэгіёнах.
Прэв'ю: europa.eu
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] http://zviazda.by/be/news/20200407/1586256163-lukashenka-my-ne-musim-mirycca-z-tym-shto-ginuc-lyudzi-my-pavinny-zmagacca
[4] http://zviazda.by/be/news/20200406/1586161317-u-belarusi-700-vypadkau-zarazhennya-karanavirusam
[5] http://stopcovid.belta.by/
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus