Вы тут

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны з'явяцца новыя спецыяльнасці


У бягучым годзе адразу тры факультэты збіраюцца прапанаваць абітурыентам новыя напрамкі падрыхтоўкі.


Так, на факультэце матэматыкі і тэхналогій праграмавання з’явіцца спецыяльнасць "Прыкладная інфарматыка (праграмнае забеспячэнне камп’ютарных сістэм) са спецыялізацыяй "Мультымедыйныя сістэмы і інтэрнэт-праграмаванне". Патрэба рэгіянальнага рынку працы ў высокакваліфікаваных спецыялістах па сучасных інфармацыйных тэхналогіях застаецца вельмі высокай. Кампаніям патрабуюцца супрацоўнікі, якія дасканала ведаюць аперацыйныя сістэмы, падрыхтаваныя да распрацоўкі праграмнага забеспячэння з выкарыстаннем моў праграмавання розных узроўняў. Выпускнікі ў перспектыве змогуць заявіць пра сябе як праекціроўшчыкі інфармацыйных сістэм, менеджары праграмных праектаў, спецыялісты па тэставанні праграмных прадуктаў, выкладчыкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

На гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў гэтым годзе будзе абвешчаны першы набор на спецыяльнасць "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (міжнародны турызм)". У працэсе навучання будучыя спецыялісты набудуць глыбокія веды ў галіне турызму і замежных моў (англійскай, нямецкай), атрымаюць кваліфікацыю "спецыяліст па міжкультурных камунікацыях. Перакладчык-рэферэнт (англійская і нямецкая мовы)". Набытыя веды і навыкі дазволяць ім прасоўваць інтарэсы айчыннага бізнесу на замежным рынку.

Філалагічны факультэт адкрые набор на спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)". Асноўнай задачай дадзенага кірунку з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў, якія валодаюць гуманітарнымі тэхналогіямі ў сферы камунікацыі і выкладання, фарміраванне ў іх камунікатыўных ведаў і ўменняў у галіне міжасобаснага і сацыяльнага ўзаемадзеяння. Важны для абітурыентаў нюанс: пры паступленні на гэтую спецыяльнасць захоўваюцца льготы, якія дзейнічаюць пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці.

Па ўсіх новых спецыяльнасцях прадугледжана дзённая форма навучання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.