Вы тут

Школьныя канікулы ў Беларусі падоўжаны на тыдзень


Прынята рашэнне аб працягу ў Беларусі на тыдзень вясновых школьных канікул. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.


Міністр адукацыі Ігар Карпенка далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб сітуацыі, сабраўшы папярэдне думкі і звароты бацькоў вучняў. Канчатковае рашэнне прынята - канікулы будуць падоўжаныя на тыдзень.

Напярэдадні падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што, хутчэй за ўсё, прыме рашэнне аб працягу вясновых школьных канікул

«Калісьці я сказаў, што мы не будзем вісець над бацькамі. Гэта іх дзеці, іх жыццё. І як яны прымуць рашэнне, так яно і будзе», — выказаўся Прэзідэнт. 

Ён адзначыў тэндэнцыю, што яшчэ да пачатку канікул класы заставаліся напалову пустымі. 

«Я думаю, заўтра, паслязаўтра мною будзе прынята адпаведнае рашэнне. Хутчэй за ўсё мы працягнем на адзін тыдзень канікулы. Выключна таму што гэтага хочуць бацькі, і не ўсе адпускаюць дзяцей у школу ў гэты час», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв'ю: maou43.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.