Вы тут

Рубель умацаваўся да долара і еўра на сённяшніх таргах


Рэдкі выпадак: таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы адбываліся ў суботу, хай і працоўную. Беларускі рубель прадэманстраваў рост.


Долар ЗША ўжо ацэньваецца ў 2,5722 рубля. Адбылося патанненне на 1,24 капейкі.

Прыкладна так жа патаннела і еўра. Еўрапейская валюта цяпер каштуе 2,7797 рубля. Гэта на 1,46 капейкі менш, чым учора.

Курс ста расійскіх рублёў амаль не змяніўся — 3,3586 беларускага рубля (было 3,3569).

Па стане на 13:45 курсы валют у беларускіх банках знаходзяцца ў наступных дыяпазонах:

Валюта Купля Продаж
Долар 2.53-2.575 2.585-2.65
Еўра 2.73-2.78 2.787-2.975
Расійскі рубель100 3.2-3.343 3.358-3.7

Нагадваем, што ў курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара і еўра — 30 і 20%.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.