Рэдкі выпадак: таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы адбываліся ў суботу, хай і працоўную. Беларускі рубель прадэманстраваў рост.
Долар ЗША ўжо ацэньваецца ў 2,5722 рубля. Адбылося патанненне на 1,24 капейкі.
Прыкладна так жа патаннела і еўра. Еўрапейская валюта цяпер каштуе 2,7797 рубля. Гэта на 1,46 капейкі менш, чым учора.
Курс ста расійскіх рублёў амаль не змяніўся — 3,3586 беларускага рубля (было 3,3569).
Па стане на 13:45 курсы валют у беларускіх банках знаходзяцца ў наступных дыяпазонах:
Валюта | Купля | Продаж |
Долар | 2.53-2.575 | 2.585-2.65 |
Еўра | 2.73-2.78 | 2.787-2.975 |
Расійскі рубель100 | 3.2-3.343 | 3.358-3.7 |
Нагадваем, што ў курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара і еўра — 30 і 20%.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kursy-valyut