Вы тут

У Мiнскiм раёне наводзяць парадак на могiлках талакой


Па апошнiм папярэднiм перапiсе ў Мiнскiм раёне жыве 250 тысяч чалавек. На тэрыторыi раёна знаходзяцца горад раённага падпарадкавання, пасёлак гарадскога тыпу i 18 сельсаветаў. У некаторых садовых таварыствах, а iх налiчваецца 312, людзi жывуць круглы год. Падчас дачнага сезона колькасць насельнiцтва яшчэ павялiчваецца. Па аўтатрасах, чыгунцы, якiя праходзяць па тэрыторыi раёна, няспынна рухаецца транспарт...


Упарадкаваннем тэрыторый, навядзеннем парадку ў раёне займаюцца, так бы мовiць, талакой. У прыватнасцi, працуюць разам райвыканкам i райсавет дэпутатаў. Яшчэ пры былым старшынi райвыканкама Iване Крупко ўвялi новую форму работы, якую працягваюць i цяпер.

— Кожны аўторак на апаратнай нарадзе заслухоўваецца работа аднаго з сельскiх Саветаў дэпутатаў па розных кiрунках дзейнасцi, у тым лiку i па навядзеннi парадку на падначаленых тэрыторыях. Папярэдне на месца выязджаюць прадстаўнiкi землеўпарадкавальнай, архiтэктурнай, экалагiчнай, санiтарнай службаў, спецыялiсты сельскай гаспадаркi. Яны абследуюць тэрыторыю, выяўляюць недахопы i падчас нарады дэманструюць адпаведныя слайды. Напрыклад, у нейкай юрыдычнай асобы беспарадак на тэрыторыi або побач. Выдаецца прадпiсанне праз канкрэтны прамежак часу выправiць становiшча. А на наступнай нарадзе яны ў рэжыме анлайн дэманструюць фотаздымкi, якiя павiнны сведчыць, што ўсе хiбы лiквiдаваны. З домаўладальнiкамi працуюць старшынi сельвыканкамаў, акрамя таго, за кожнай юрыдычнай асобай яны замацоўваюць канкрэтную тэрыторыю, дзе трэба навесцi парадак, — расказвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Юлiя Бялянкiна.

Асаблiвая ўвага звяртаецца на добраўпарадкаванне грамадзянскiх могiлак, якiх у раёне 120, а таксама помнiкаў воiнам, загiнулым у гады Вялiкай Айчыннай вайны, брацкiх магiл. Такiх налiчваецца 124.

— Мы добраўпарадкуем гэтыя пахаваннi не толькi напярэдаднi праваслаўных або дзяржаўных свят. Работа па навядзеннi парадку тут вядзецца пастаянна, — працягвае Юлiя Бялянкiна. — Сёлета ўмовы надвор'я дазвалялi гэтым займацца круглы год. У прыватнасцi, правялi iнвентарызацыю дрэў. Тыя, што неслi пагрозу помнiкам, агароджам, ды i самiм людзям, якiя наведвалi памерлых сваякоў, зрэзалi. Старшынi сельвыканкамаў разам з майстрам участка аб'ехалi ўсе могiлкi, якiя знаходзяцца на iх тэрыторыi. Падчас абследавання яны пакiдаюць наведвальнiкам памяткi з тлумачэннем, куды звяртацца па пытаннях выдзялення месца для пахавання, з просьбай захоўваць чысцiню, не выкiдваць смецце на суседнiя магiлы, у праходы.

На кожных могiлках усталяваны кантэйнерныя пляцоўкi або адведзены спецыяльныя месцы, куды можна выкiдваць лiсце, вянкi i г. д. Спецыялiсты сочаць, каб ёмiстасцi не перапаўнялiся, а адходы вывозiлiся па графiку.

Што датычыцца брацкiх пахаванняў, то кожнае з iх замацавана за прадпрыемствам, арганiзацыяй. Калi старшыня сельвыканкама бачыць, што тут неабходна нешта падправiць, падрамантаваць, падфарбаваць, то пiсьмова звяртаецца па дапамогу да суб'ектаў гаспадарання. Яны выступаюць як спонсары, за свой кошт наводзяць глянец. Даглядаюць магiлы i школы: вучнi i настаўнiкi прыбiраюць смецце, высаджваюць кветкi.

— Нiводная арганiзацыя нiколi не адмовiла ў дапамозе, — сцвярджае Юлiя Бялянкiна.

— Юлiя Iванаўна, у некаторых раёнах грамадзянскiя могiлкi перададзены на баланс жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Цi не цяжка сельвыканкамам iх абслугоўваць — для гэтага ж патрэбны сродкi, спецыяльная тэхнiка? — пацiкавiлася ў старшынi.

— Грамадзянскiя могiлкi ў нашым раёне знаходзяцца на абслугоўваннi сельвыканкамаў. Толькi двое могiлак у Заслаўi абслугоўваюцца ЖКГ. Раней пры сельвыканкамах працавалi камунальныя ўнiтарныя прадпрыемствы (КУПы), якiя займалiся добраўпарадкаваннем. Летась пасля рэарганiзацыi iх перадалi УП «Мiнскрайгаррамаўтадар», на базе КУПаў створана шэсць участкаў, якiя адказваюць за парадак на тэрыторыi сельсавета, у тым лiку i на могiлках. Што да фiнансавання, то ў адпаведнасцi з пастановай Мiнiстэрства ЖКГ № 126 фiнансаванне крыху змянiлася, заказчыкам усiх паслуг з'яўляецца райвыканкам.

— I ўсё ж з праблемамi сутыкаецеся?

— Не скажу, што з нейкiмi вялiкiмi праблемамi. Калi яны ўзнiкаюць, старшынi сельвыканкамаў iх агучваюць. У прыватнасцi, на некаторых могiлках не хапае месцаў для пахавання. Можна падзахоўваць людзей на закрытых могiлках да сваiх родных. Але не ўсе пагаджаюцца — нашы людзi прывыклi, каб было выдзелена больш месца. Сiтуацыю ў любым выпадку стараемся вырашыць разам.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: budakosh.by

Загаловак у газеце: Гэта трэба жывым

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.

Грамадства

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!» Як працуюць з COVІD-пацыентамі дзіцячыя ўрачы

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!» Як працуюць з COVІD-пацыентамі дзіцячыя ўрачы

Работа дзіцячых паліклінік, гэтак жа як і дарослых, змянілася з-за распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Грамадства

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя.