Вы тут

МАРГ адкрывае тэлефонную лінію для маніторынгу цэн і тарыфаў


З мэтай маніторынгу і аператыўнага рэагавання на значнае павышэнне цэн і тарыфаў на тавары і паслугі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адкрывае тэлефонную лінію для грамадзян, паведамляецца на сайце ведамства.


Патэлефанаваўшы па тэлефоне (017) 327 61 21, можна паведаміць аб значным росце цэн, назваўшы найменне і адрас гандлёвага аб'екта.

Тэлефонная лінія па пытаннях наяўнасці тавараў і істотнага росту цэн і тарыфаў будзе працаваць па буднях з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

Паведамленні, якія паступілі на тэлефонную лінію, рэгістрацыі ў канцылярыі не падлягаюць і адказы на іх накіроўвацца не будуць. Патрабаванні Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" на іх не распаўсюджваюцца.

Прэв'ю: lifehacker.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.