Вы тут

Трэнер па веславанні сфарміраваў фіктыўныя навучальныя группы. І “зарабіў” на гэтым амаль 10 тысяч рублёў


У Бабруйску гарадскі аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявіў злачынную схему ў адной са спартыўных дзіцяча-юнацкіх школ. Пад падазрэннем у буйным махлярстве -- былы 62-гадовы трэнер па веславанні, які на працягу мінулага навучальнага года “вёў заняткі” ў двух выдуманых групах.


Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, для афёры настаўнік выкарыстаў звесткі аб сваіх былых вучнях, якія па розных прычынах пакінулі школу па заканчэнні двух гадоў навучання. Персанальныя дадзеныя падлеткаў трэнер упісаў у журнал вучэбна-трэніровачных заняткаў і нібыта працягнуў займацца з імі яшчэ адзін год.

У журнале падазраваны аформіў адпаведныя раздзелы і рэгулярна выстаўляў у ім адзнакі аб наведвальнасці дзяцей. Штомесяц ілжезвесткі падаваліся бухгалтарам, якія налічвалі зарплату. У выніку за навучальны год мужчына завалодаў падманным шляхам каля 9,5 тысячамі рублёў.

Падазраваны змешчаны ў залятар часовага ўтрымання. Яго дзеянням следчыя далі прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу па факце махлярства ў буйным памеры.

Па інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, гэта ўжо трэці выпадак, выяўлены ў спартыўнай школе. Па папярэдніх фактах таксама распачаты крымінальныя справы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: blizko.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.