У Каліфорніі заражаны каранавірусам 17-гадовы амерыканец памёр пасля адмовы ў медыцынскай дапамозе праз адсутнасць страхоўкі, перадае rg.ru.
Мэр горада Ланкастэр Рэкс Пэрыс удакладніў, што юнак у якога выявілі каранавірус, звярнуўся ў медыцынскую арганізацыю, аднак яму адмовілі і накіравалі ў іншую клініку. На шляху ў яго спынілася сэрца. Лекары шэсць гадзін спрабавалі выратаваць маладога чалавека, аднак ён памёр.
Першы ў ЗША выпадак смерці дзіцяці ва ўзросце да 1 года, у якога было выяўлена захворванне, выкліканае каранавірусам новага тыпу, зафіксавана ў Чыкага, перадае ТАСС.
Яшчэ ні разу (у ЗША - заўв. ТАСС) не было выпадку смерці немаўля з COVID-19. На дадзены момант праводзіцца расследаванне па высвятленні прычын яго смерці", - прыводзяцца ў рэлізе словы кіраўніка дэпартамента Нгозі Эзіке .
Усяго ў ЗША праз каранавірус памерлі больш за 2 тыс. чалавек, піша ТАСС. К вечару суботы ў ЗША налічвалася 2 010 ахвяраў COVID-19 - выкліканага каранавірусам. Колькасць заражаных дасягнула 121 117.
Прэв'ю: EPA-EFE/JUSTIN LANE
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?