Вы тут

Мерапрыемствы да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі адмененыя праз каранавірус


Урачыстыя мерапрыемствы да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які ў двух краінах адзначаецца 2 красавіка, адменены праз каранавірус, паведаміла БЕЛТА памочнік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Алена Аўчарэнка.


Яна адзначыла, што з-за складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі ў Маскве забаронена праводзіць публічныя мерапрыемствы, таму ўрачысты сход з нагоды святочнай даты арганізатары вымушаныя былі адмяніць. Што тычыцца урачыстасцяў у Мінску, то на іх з-за складанасцяў з перасячэннем расійскай мяжы і неабходнасці знаходзіцца па прыездзе ў самаізаляцыі не зможа патрапіць значная частка расійскай дэлегацыі, у тым ліку дзеячы мастацтваў. Таму іх таксама вырашана адмяніць.

Перанесена на больш позні тэрмін і традыцыйная прэс-канферэнцыя дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты, прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. "Дата будзе ўдакладнена пазней", - праінфармавала Алена Аўчарэнка. "Спадзяемся, што гэта наша традыцыйнае мерапрыемства адбудзецца ў бліжэйшы час", - дадала яна.

Прэв'ю: ont.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.