Вы тут

А1 змяніў лагатып, каб нагадаць пра важнасць сацыяльнага дыстанцыявання


Кампанія А1 праілюстравала заклікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Міністэрства аховы здароўя Беларусі да сацыяльнага дыстанцыявання і ўнесла змены ў свой лагатып. Цяпер там аддаленыя адзін ад аднаго літара "А" і лічба 1.


Акрамя прамежку паміж літарай "А" і лічбай 1 у лагатыпе з'явіўся тэкст "Заставайся на адлегласці. #Оставайсяонлайн", які таксама нагадвае пра важнасць захавання рэкамендацый СААЗ і Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Зменены дызайн лагатыпа А1 прадстаўлены на афіцыйным сайце кампаніі, а таксама на яе старонках ва ўсіх сацыяльных сетках.

Акрамя таго, у падтрымку ініцыятывы #оставайсяонлайн, у рамках якой кліентам А1 на папулярных тарыфных планах прадастаўлены базавы мабільны інтэрнэт, а таксама бясплатны доступ да папулярных фільмаў і серыялаў у відэасэрвісе VOKA, кампанія абнавіла ідэнтыфікатар сваёй сеткі: цяпер абаненты А1 убачаць у статус-радку хэштэг #STAYONLINE. Гэта таксама адзін са спосабаў нагадаць пра тое, што для працы, зносін і забаў пакуль лепш выбіраць дыстанцыйныя каналы, а не асабістыя кантакты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.