Вы тут

Студэнты БДУ стварылі праграму для навучэнцаў аўташкол з асаблівасцямі слыху


У каманду распрацоўшчыкаў увайшлі студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі і сацыякультурных камунікацый.


Размова ідзе пра ўнікальны дадатак “SurdoAdapter” для перакладу вуснага маўлення на мову жэстаў. Гэта адзіная ў Беларусі праграма, арыентаваная на людзей з асаблівасцямі слыху, якія навучаюцца ў аўташколах. Рэсурс дазволіць бесперашкодна і аператыўна рэагаваць на парады і заўвагі выкладчыка па ваджэнню, а таксама знізіць рызыку ўзнікнення ДТЗ.

З дапамогай “SurdoAdapter” інструктар запісвае галасавую каманду, якая аўтаматычна пераўтвараецца ў анімацыю. Графічны персанаж паказвае навучэнцу аўташколы ўказанні на мове жэстаў. На дадзены момант “слоўнік” налічвае каля 50 слоў і фраз, якія выкарыстоўваюцца ў навучанні ваджэнню: “налева”, “направа”, “газ”, “тормаз”, “счапленне” і іншыя.

Перавага інавацыі ў тым, што дадатак не патрабуе падключэння да інтэрнэту і працуе ў афлайн-рэжыме. Рэсурс падтрымліваецца на прыладах з аперацыйнай сістэмай Android.

У бліжэйшы час плануецца пратэставаць “SurdoAdapter” у адной са сталічных аўташкол.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.